Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродзенскай вобласці назіраюць рост цэнаў на прадукты

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал 2024 года цэны выраслі на 2,95%. На другім месцы Брэсцкая вобласць — 2,62%, на трэцім — Віцебская — 2,61%. Адпаведныя дадзеныя Белстата прааналізаваў «Позірк».

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com / Anna Shvets

Што падаражала больш за ўсё?

У Гродзенскай і Магілёўскай абласцях большы рост цэн адбыўся на малако і малочныя прадукты. У Гродзенскай вобласці на 1,43%, у Магілёўскай — на 1,77%. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях цэны выраслі на 0,44% і 0,71% адпаведна.

Падобная сітуацыя з рыбай і рыбапрадуктамі. У Гродзенскай вобласці рост цэн адбыўся на 2,33%, у Гомельскай на 2,53%. У Мінску і Брэсцкай вобласці рост быў меншы — 0,26% і 0,79% адпаведна.

Цукар стаў даражэй, а гарбата патаннела

У Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях падаражэў цукар. У Мінску і Брэсцкай вобласці ён стаў танней. А цана на гарбату ў Гродзенскай і Мінскай абласцях, наадварот, — знізілася.

Гродзенская вобласць тры разы была ў лідарах па росту цэн

За апошнія 10 гадоў Мінская вобласць шэсць разоў была ў лідарах па росту цэн. На другім месцы — Брэсцкая вобласць, яна была ў лідарах пяць разоў. Гродзенская і Мінская вобласці - тры разы, Магілёўская — два, а Віцебская — адзін. У той жа час Гомельская вобласць ніводнага разу не патрапляла ў спіс лідараў.

Чытайце таксама: Макароны стала есці даражэй, але праезд на цягніках патаннеў. Што вядома пра інфляцыю і цэны ў лютым 2024 года