Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У 2024 годзе інфляцыю паспрабуюць утрымаць на адзнаке 6%

У лютым 2024 года больш за ўсё ў Гродзенскай вобласці змяніліся цэны на турыстычныя паслугі. Яны выраслі на 13,7% у параўнанні са студзенем, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

На другім месцы па росце цэнаў - жыллёва-камунальныя паслугі. За месяц цана вырасла на 6%. Толькі ў сферы чыгуначнага транспарту цэны знізіліся на 2,4%.

Сярод харчовых тавараў найбольш выраслі цэны на макаронныя вырабы — 3,9% і на алкаголь — 3%. Адзіныя пазіцыі, якія сталі танней — гародніна на 1,5% і мыючыя сродкі на 2,1%.

За год інфляцыя склала больш чым 6%

За перыяд з лютага 2023 па люты 2024 год цэны ў Гродзенскай вобласці цэны змяніліся:

  • на харчовыя тавары выраслі на 6,1%;
  • на нехарчовыя тавары выраслі 3,3%;
  • у сферы паслугаў выраслі на 6,8%.

Па Беларусі сітуацыя падобная

Агулам па Беларусі сітуацыя з цэнамі аналагічная. Паслугі ў сферы турызму выраслі ў цане на 7,7%. Таксама выраслі цэны за камунальныя паслугі на 6%.

Летась інфляцыя ў Беларусі склала 5,8%. У 2022 годзе інфляцыя склала 12,8%, а ў 2021 — 10%. У 2024 годзе яе паспрабуюць утрымаць на ўзроўні 6%. Але пры такіх тэмпах росту як зараз, верагодна, гэты паказальнік цэны пераадолеюць у першай палове 2024 года.

Чытайце таксама: Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на «вітаміны» ў канцы зімы