Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пратаколы, сінякі, лаянка. Як гродзенскія пенсіянеры ходзяць на мірныя акцыі пратэсту - Hrodna.life - навіны Гродна

Горадзенскія пэнсіянэры расказваюць «С**бодзе» пра свой досьвед вулічнага змаганьня летам і восеньню 2020 году.

67-гадовая Лідзія Ўладзімераўна Прэдка раней працавала на прадпрыемстве «Хімвалакно». Яна выходзіць па нядзелях на маршы пратэсту ў першых шэрагах. Яе затрымлівалі 13 верасьня, калі спрабавала адбіць дзяўчат у АМАПаўцаў. Пратрымалі 5 гадзін, абражалі, але ня білі. Выпісалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Васілю Міхайлавічу Васкевічу 70 гадоў, ён працуе дворнікам, раней быў будаўніком. Праваслаўны. На многія акцыі прыходзіць з абразом Маці Божай Калоскай, трымае яе над галавой, часта ідзе ў першых шэрагах. Яго не затрымлівалі.

68-гадовая Аляксандра Мікалаеўна Ханевіч раней працавала на «Хімвалакне», старшыня вэтэранскай арганізацыі прадпрыемства. Яе затрымлівалі двойчы: 9 жніўня і 13 верасьня, калі адбівала ў АМАПаўцаў іншых людзей. Першы раз ёй далі штраф. Падчас другога затрыманьня яе абражалі, цягнулі за руку так, што засталіся сінякі.