Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Кузьніцы жанчына кінула камень у машыну, кіроўца якой рызыкнуў "уклініцца" ў чаргу - Hrodna.life - навіны Гродна

Чытач «АвтоГродно» падзяліўся відэазапісам скандальнага выпадку на польска-беларускай мяжы паблізу пункта пропуску ў Кузніцы. Жанчына ўзяла камень і не давала нецярплівым кіроўцам ўбудавацца ў чаргу.

Але хтосьці на Nissan ўсё ж вырашыў, што намеры жанчыны несур’ёзныя і ўклінаваўся — у адказ у машыну паляцеў цяжкі камень.

Чытач «АвтоГродно» адразу ўдакладніў, што ў той момант яго не было ў салоне аўтамабіля, з якога вялася здымка.

Мяркуючы па каментарах за кадрам, аўтар відэа таксама не хацела стаяць у агульнай чарзе:

— Перад ёй, Сяргей, давай-давай, — раілі пасажыры кіроўцу.

— Куды выварочваць, ты бачыш, які ў яе камень. Яна трапіла па машыне, — запярэчыў кіроўца і з’ехаў у прамым кірунку.