Завершана мадэрнізацыі ўчастка трасы №19, якая пралягае ад польскага КПП “Кузніца” да скрыжавання “Сакулка Пулноц”. Працягласць новай двухпалоснай дарогі – больш за 15 кіламетраў, паведамляе сайт польскага ўрада. 

У будаўніцтва дарогі інвеставалі каля 526 млн злотых – дзякуючы ёй кіроўцы змогуць больш камфортна дабірацца да развязкі трасы S19.

Пры гэтым дзве паркінгавыя зоны яшчэ абсталююць. На выездзе з Польшчы паркінг на больш чым 800 грузавікоў, 210 аўто і 10 аўтобусаў размесцяць у Вайнаўцы. На ўездзе – у Паплаўцы.

На гэтым мадэрнізацыя адной з галоўных рэгіянальных трас – S19 – не заканчваецца. Да 2028 года плануюць пабудаваць 12-кіламетровы ўчастак ад «Чарнай-Беластоцкай» да «Беласток Пулноц».


Абноўленая дарога Беласток – Сакулка павінна была пайсці ў аб’езд Кнышынскай пушчы, каб захаваць лясны экаландшафт. Гэта прывяло б да павелічэння трасы на 30 км.

Міністр інфраструктуры Польшчы падпісаў рашэнне, што траса S19 будзе пралягаць па старым маршруце. Каб мінімізаваць шкоду экалогіі, пры праектаванні магістралі прадугледзелі спецыяльныя платформы і шпакоўні для птушак, пераходы для буйных і дробных жывёл, а таксама хованкі для кажаноў.

Чытайце таксама: Гродзенскі аўтапарк дадаткова пусціў прамы рэйс да варшаўскага аэрапорта