У Гродне, Лідзе і Вялікай Бераставіцы 29 і 30 ліпеня пройдуць вучэнні ўнутраных войскаў МУС. Будуць правяраць гатоўнасць падраздзялення да дзеянняў у асаблівых умовах, піша «102.Неман». 

У Гродне вучэнні пройдуць на вуліцы Чырвонаармейскай. У Лідзе – на вуліцы Лётнай, а ў Вялікай Бераставіцы на паўночным уездзе ў пасёлак. На ўсіх участках абмяжуюць рух асабістага і гарадскога транспарта. Таксама гараджане могуць чуць гукі выбухаў і выстралаў – іх просяць не хвалявацца.

Чытайце таксама: У Воранаўскім раёне град і вецер пашкодзілі 140 дамоў — навальніца можа паўтарыцца