Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з’явіліся аб’явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя слоты для запісу на падачу дакументаў для польскай візы. Геалакацыя абодвух аб’яваў — Гродна і вобласць.

Бот для запісу абыдзецца ў 900 руб.

Аб’явы ў раздзеле «Гатовы бізнес» выклаў карыстальнік пад імем Валерый. Тавар — код для бота. У сакавіку гатовы бот каштаваў 800 руб., у траўні кошт вырас да 900 руб. Абедзве аб’явы прапануюцца для аўдыторыі з Гродна і вобласці.

Журналістам Hrodna.life ўдалося знайсці падобную аб’яву і на «Барахолке Onliner». Карыстальнік пад нікам валера2901 спрабаваў прадаць гатовы бот у лістападзе 2024 года. «Окупаемость 3—4 месяца, работа удаленно — вам нужен только ноутбук, возможен вариант сотрудничества. Поддержка программиста без допоплат, возможна сдача бота в аренду», — пісаў валера2901.

Улічваючы, што зараз беларусы гатовы плаціць ад 400 рублёў за дапамогу ў рэгістрацыі на візы, пакупнік у тэорыі мог бы акупіць укладанні з двух першых кліентаў.

Якія схемы прыдумляюць беларусы, каб запісацца на падачу

З-за высокага попыту і немагчымасці самастойна запісацца ў візавыя цэнтры беларусы прыдумляюць розныя схемы, якія спрашчаюць працэс падачы дакументаў.

У верасні 2024 стала вядома, што беларусы з іншых рэгіёнаў змяняюць прапіску на гродзенскую. Для гэтага яны знаходзяць пасярэднікаў, гатовых прапісаць іх ва ўласнай кватэры і плацяць за паслугу да 300 руб. На той момант атрымаць працоўную візу ў Гродне было прасцей, чым у Мінску ці Брэсце.

Атрымаць польскую візу ўсё складаней

Працэс атрымання польскай візы для беларусаў ускладнены. Штат консульскіх супрацоўнікаў у Мінску, Брэсце і Гродне за апошнія чатыры гады моцна скараціўся і візавых анкет сталі прымаць менш.

Са студзеня 2024 года польскі ўрад скасаваў праграму выдачы візаў для фрылансераў, стартапераў і супрацоўнікаў сферы IT «Poland. Business Harbour».

Нават з запрашэннем ад сваякоў, сяброў ці працадаўцы запісацца на атрыманне візы самастойна амаль немагчыма. Фірмы-пасрэднікі, якія прапануюць дапамогу ў запісе на польскую візу, бяруць за свае паслугі ад 400 да 1000 рублёў з чалавека ў залежнасці ад тыпу візы.

Чытайце таксама: Вільня заменіць Беласток? Як выглядаюць цяпер шоп-туры ў Польшчу і Літву