Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Незвычайная кватэра ў стылі лофт прадаецца на Вішняўцы

Аднапакаёвая кватэра для аматараў незвычайных інтэр'ераў прадаецца на Вішняўцы. Усе сцены ў ёй аздоблены цэглай — выглядае дастаткова стыльна.

Кватэра знаходзіцца на 10 паверсе 19-павярховага дома 2015 года пабудовы па вул. Крамко, 25 (мікрараён Вішнявец-7). Агульная плошча кватэры — 46,1 кв. м, з іх жылая — 19 кв. м, а 10,5 кв. м займае кухня. У кватэры выкананы дызайнерскі рамонт, ёсць мэбля, бытавая тэхніка. Санвузел сумешчаны, ёсць таксама калідор і зашклёная лоджыя, з якой відаць поле і лес.

Сцены кватэры аздоблены цэглай, стыль дапаўняюць лофтавыя паліцы і стэлаж.

Дом маналітны. У ім усталявана два ліфты, сістэма відэаназірання і дамафон. На першым паверсе ёсць стаматалогія, дзіцячы клуб і пункт выдачы Wildberries. У крокавай даступнасці - гандлёва-забаўляльны цэнтр Triniti, паліклініка, школа, дзіцячыя садкі, пошта і міні-рынак. Прыдамавая паркоўка закрыта шлагбаумам.

Кошт кватэры — $ 52 000.

Чытайце таксама: