Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Прадаецца трохпакаёўка ў Triniti: інтэр'ер ад дызайнера, $ 110 000

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме. Як заяўлена ў аб’яве, інтэр'ер — ад прафесійнага дызайнера.

Жытло размешчана на трэцім паверсе 9-павярховага дома. Дом пабудаваны зусім нядаўна, у 2020 годзе. Агульная плошча кватэры — 81 кв. м, з іх жылая — 49,9 кв. м, кухня займае 24, 5 кв. м.

Кватэра прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай на кухні. Ёсць зашклёная лоджыя, санвузел — паасобны.

Інтэр'ер кватэры — у мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну. Пераважае светлая каляровая палітра з акцэнтамі на шэрыя, сінія і пастэльныя адценні, што характэрна для трэндаў апошніх гадоў. Адзін з пакояў аформлены ў ружовым колеры — гэта можа быць дзіцячы пакой.

Мэбля і аздабленне простыя і функцыянальныя, без лішніх дэталяў. Усе шафы ў кватэры ўбудаваныя, сталы займаюць усю сцяну пад вокнамі, замест міжпакаёвых дзвярэй — рассоўныя перагародкі.

Кошт кватэры адчувальна вышэй сярэдняй на рынку — $ 110 000.

Чытайце таксама: