Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прадаецца эклектычная двушка з шафай-подыумам

Прадаецца кватэра ў маналітным доме насупраць аўтавакзала. Рамонт у ёй незвычайны: спалучаюцца элементы мадэрна і рустыкальнага стылю, а цэнтр гасцінай займае круглая калона-шафа.

Кватэра знаходзіцца ў доме на вул. Парахавая, 9. Яна размешчана на перадапошнім паверсе 11-павярхоўкі. Жылая плошча — 62,2 м².

У інтэр'еры выкарыстоўвалі дрэва натуральнага і чырвонага колераў і люстраныя паверхні. На падлозе — мазаіка з дрэва і пліткі. Па ўсёй кватэры ёсць украпванні элементаў мадэрна пачатку XX стагоддзя. Інтэр'ер можна назваць эксперыментальным і нават злёгку эксцэнтрычным.

У цэнтры гасцінай — подыум-сцэна, на якой усталяваны паўкруглая шафа і зроблена месца пад тэлевізар. У спальні - ложак з чырвоным пад галаву ў форме сэрца.

З кухні ёсць выхад на вялікую лоджыю з вокнамі практычна ў падлогу, адкуль адкрываецца від на горад. У кватэры — «паўтара» санвузла. Адзін — туалет, і другі — памяшканне з ваннай, унітазам і бідэ.

Кватэра знаходзіцца ў маналітным доме, таму ў ёй можна будзе зрабіць перапланіроўку на свой густ. Кватэру можна не толькі купіць, але і абмяняць — напрыклад, на дзве меншыя.

У пешаходнай даступнасці знаходзіцца гістарычны цэнтр, рынак, крамы, рэстараны, аўто і чыгуначны вакзалы.

Кошт — $ 119 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра з вельмі класічным рамонтам і чорным унітазам