Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У цэнтры Гродна прадаюць трохпакаёвую кватэру з камінам

Трохпакаёвую кватэру з вялізнымі столямі і сапраўдным камінам можна купіць у доме 1913 года пабудовы. Яна размешчана ў гістарычным цэнтры Гродна — на Леніна, 15.

У кватэры традыцыйныя для старадаўніх дамоў высокія столі і прасторная кухня на 9,5 кв. м. Агульная плошча жылля — 79,3 кв. м. Унутры зроблены рамонт. Кватэру прадаюць з мэбляй і ўбудаванай бытавой тэхнікай — можна адразу засяляцца. Уваходныя дзверы металічныя, міжпакаёвыя — драўляныя, у вокнах устаўленыя шклопакеты. На сценах паклеены шпалеры, падлогі паркетныя, часткова плітка. У двух пакоях нацяжная столь. Санвузел сумешчаны, у ім усталяваныя адразу і ванна, і душавая кабінка.

Інтэр'ер аформлены ў класічным стылі 2000-х гадоў. Мэбля — драўляная і пад дрэва, з разьбянымі дэталямі, шклянымі вітрынамі, драўляныя дзверы з элементамі вітражоў.

Кватэра размешчана на першым паверсе. Ёсць магчымасць для пераводу яе ў нежылое памяшканне, адзначана ў абвестцы.

Дом цагляны, аднапавярховы з мансардным паверхам. У аб’яве аб продажы сказана, што суседзі выдатныя. Яшчэ б — з сакавіка гэтага года частку будынка займае рэстаран сушы і піцы Sushi love. Раней у гэтым доме працавалі «Аляксандраўскія пірагі». Амаль усе вокны кватэры, акрамя аднаго, выходзяць у двор на невялікі абгароджаны кветнік з газонам, шматгадовымі раслінамі і пладовымі дрэвамі. У двары — вялікая паркоўка. Суседні будынак займае бар «Гудзіні», ветклініка, рамонт тэлефонаў і офісы. Недалёка ўніверсітэт, парк Жылібера, аўта- і чыгуначныя вакзалы, школа, гімназія № 10.

Кошт кватэры $ 96 тысяч.