Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Купіць двухпавярховыя кватэры ў таунхаусах на Дзевятоўцы

У Гродне на продаж выставілі двухпавярховыя кватэры ў свежапабудаваных таунхаусах на Малышчынскай. З аднаго боку панарамныя вокны выходзяць на падворкі і ўтульны прыватны сектар і палі, а з другога — на вышынныя дамы мікрараёна Дзевятоўка-7.

Такі варыянт папасуе тым, хто хоча сумясціць плюсы загараднага дома і гарадской кватэры: напрыклад, гатаваць на мангале і лёгка дабірацца да працы. Раён з развітой інфраструктурай: побач дзіцячы сад, супермаркет «Алмі», аптэкі, прыпынкі транспарту, школы, стадыён, паліклініка і храмы. Усяго за 5 хвілін на машыне можна даехаць да гістарычнага цэнтра і чыгуначнага вакзала, пры гэтым недалёка ад дома будзе выезд на аб’язную дарогу.

Кватэры двухпавярховыя, чатырохпакаёвыя, з вялікай кухняй і трохметровымі столямі. У кожнай кватэры — добраўпарадкаваная тэраса, а санвузел ёсць на кожным паверсе. Прадаюцца без рамонту.

У продажы ёсць прапановы агульнай плошчай 209, 8 кв. м за $ 173 тыс. (557 803,9 руб.) і 141 кв. м за $ 139 тыс. (448 177,7 руб.). Таннейшы варыянт — у асобным двухкватэрным доме, з агароджаным участкам у 0,035 га, двума лоджыямі і тэрасай на 13,1 кв. м. Кухня сумешчаная з гасцінай. Разам з даражэйшай кватэрай уладальнік атрымае ўчастак у 0, 02 га, ёсць лоджыя. Гэта будзе таунхаус, злучаны з суседзямі толькі адной агульнай сценкай.

Праўда, заехаць у жыллё проста цяпер не атрымаецца: дамы яшчэ не здалі ў эксплуатацыю. Гэта абяцаюць зрабіць у бліжэйшы час.

Чытайце таксама: Стала вядома, у колькі абыйдзецца «квадрат» у таунхаусах, якія будуюць у Грандзічах

Дамы ў сучасным стылі

Дамы пабудаваныя ў сучасным стылі з элементамі мінімалізму і хай-тэка. Гэта відаць па простых геаметрычных формах, строгіх лініях, выкарыстанні металу і шкла ў афармленні фасада.

У таунхаусах устаноўлены ўласныя міні-кацельні - можна самастойна рэгуляваць тэмпературу дома ў любы сезон, ёсць цёплыя падлогі з канвектарным ацяпленнем. Астатнія камунікацыі - водазабеспячэнне, газазабеспячэнне, электразабеспячэнне, каналізацыя і ліўневая каналізацыя — цэнтральныя.

Дамы пабудаваны з маналітнага каркаса і керамзітабетонных блокаў з высокай шумаізаляцыяй, дах — фальцавы з «еўрапейскімі» бясшумнымі дахавымі вентылятарамі. Панарамныя вокны — з энергазберагальнымі шклопакетамі. Ёсць відэаназіранне і відэадамафон. Сцены першага паверха аздоблены клінкернай пліткай.

Тэрыторыя пры двухпавярховых кватэрах будзе аформлена па праекце ландшафтнага дызайну. Таксама будзе дзіцячая і трэнажорная пляцоўкі, паркінг на тэрыторыі дома.

Пры куплі нерухомасці абяцаюць юрыдычнае суправаджэнне здзелкі.

Чытайце таксама: Бывший мясокомбинат в центре Гродно наконец продали. Там построят таунхаусы