Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Закрыццё мяжы з Беларуссю: планы Польшчы

Улады Польшчы не выключаюць магчымасці спыніць пропуск грузаў на мяжы з Беларуссю. Пры гэтым дзеянне не павінна закрануць пераходы для людзей. «Не будзем ускладняць жыццё звычайным палякам і беларусам», — сказаў у эфіры Radio Zet міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Flickr / Ministry of Foreign Affairs of The Republic of Poland
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Flickr / Ministry of Foreign Affairs of The Republic of Poland

Паводле слоў міністра, Польшча мае два асноўныя пастулаты, каб не адбылося закрыццё мяжы. Першы — на волю павінен выйсці Анджэй Пачобут, другі - павінна скончыцца акцыя сілавога высылання мігрантаў.

«Беларусь пасылае нам сотні мігрантаў з расійскімі візамі, якія трапілі ў Расію з краін міграцыйнай пагрозы, для якіх раней Расія і Беларусь зняла абмежаванні. Гэта акцыя, якую ўключаюць і выключаюць. Ёсць такія месяцы, калі маем нуль мігрантаў, а потым раптам 300−400 чалавек штодня. Ад Беларусі залежыць, яна хоча мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай або горшыя», — сказаў Сікорскі.

Каб паўплываць на Беларусь, пачнуць пільна кантраляваць грузавыя цягнікі

У чэрвені 2024 года стала вядома, што ў Польшчы разглядаюць варыянт закрыцця апошніх двух памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю. Тады Сікорскі казаў, што яны аналізуюць, ці будзе гэта цяжарам для эканомікі. Аднак у час прамовы ў чэрвені міністр не патлумачыў, ці хочуць закрыць рух толькі на аўтамабільных пунктах пропуску ці гэта закране і чыгунку, па якой усё яшчэ ездзяць з Беларусі ў Польшчу грузавыя цягнікі.

Як неафіцыйна 2 ліпеня даведалася RMF24, польскі ўрад вырашыў праводзіць выключна падрабязныя і дбайныя праверкі тавараў, якія ўвозяць у Польшчу чыгункай. Гэта будзе тычыцца мытнага тэрміналу ў Малашэвічах — найбуйнейшай перавалачнай станцыі ва ўсходняй Польшчы, якая мае міжнароднае значэнне. Чыгуначны памежны пераход Малашэвічы/Цярэспаль-Брэст з’яўляецца першым на ўсходняй мяжы Польшчы паводле аб’ёму грузаў. Праз гэты пункт праходзіць 90% цягнікоў з Азіі ў Еўропу. Яго называюць «сухім портам» і параўноўваюць па значэнні з портам у Гдыні.

Транзіт праз Малашэвічы важны для эканомікі Беларусі, бо гэтым шляхам ідуць дастаўкі тавараў з Кітая. Палякі лічаць, што гэта дапаможа паўплываць на Лукашэнку.

Дзе пакуль што яшчэ адкрытая мяжа з Польшчай

Цяпер на польска-беларускай мяжы працуюць толькі два аўтамабільныя пункты пропуску: «Кукурыкі» («Казловічы» з беларускага боку) для грузавікоў і «Цярэспаль» («Брэст» з беларускага боку) — для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

Памежныя пераходы «Кузніца» («Брузгі») і «Баброўнікі» («Бераставіца») не дзейнічаюць з лістапада 2021 і лютага 2023 адпаведна. Першы закрылі ў адказ на мігранцкі крызіс, штучна створаны беларускім і расійскім рэжымамі. Другі - у адказ на палітычны прысуд беларускаму журналісту польскай нацыянальнасці Анджэю Пачобуту.

Думалі адкрываць мяжу, але мігранцкі крызіс абвастрыўся

У канцы траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск казаў, што пункт пропуска «Баброўнікі» можна адкрыць цягам некалькіх дзён. Але амаль адразу пасля яго заявы спробы мігрантаў нелегальна перайсці мяжу пачасціліся, а ў выніку аднаго з нападаў загінуў польскі вайсковец.