Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларуссю

Улады Польшчы разглядаюць варыянт закрыцця апошніх двух памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў эфіры тэлеканала TVN24 расказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы задумаліся пра закрыццё ўсіх памежных пераходаў. Зараз мы аналізуем, ці будзе гэта цяжарам для эканомікі. Фіны закрылі памежныя пераходы з Расіяй, і бравада скончылася», — сказаў Сікорскі.

Міністр Сікорскі не ўдакладніў, ці будзе закрыццё руху праз мяжу тычыцца толькі аўтамабільных пунктаў пропуску, ці можа закрануць таксама чыгунку, па якой усё яшчэ ездзяць з Беларусі ў Польшчу грузавыя цягнікі.

Латушка: закрываць мяжу трэба, але толькі для грузавога руху

«Падтрымліваю закрыццё ўсіх таварных пунктаў пропуску з мэтай прымусіць Лукашэнку спыніць саўдзел у агрэсіі Расіі супраць Украіны, спыніць масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў і вызваліць палітычных зняволеных, спыніць гібрыдную вайну з выкарыстаннем мігрантаў у дачыненні да Польшчы і іншых краін ЕС. Адначасова важна захаваць магчымасць перасячэння граніцы грамадзянамі Беларусі праз пасажырскія пункты пропуску», — пракаментаваў заяву Сікорскага беларускі палітык Павел Латушка. Ён лічыць, што важна захаваць для беларусаў магчымасць камунікацыі з Еўропай.

Дзе пакуль што яшчэ адкрытая мяжа з Польшчай

Цяпер на польска-беларускай мяжы працуюць толькі два аўтамабільныя пункты пропуску: «Кукурыкі» («Казловічы» з беларускага боку) для грузавікоў і «Цярэспаль» («Брэст» з беларускага боку) — для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

Памежныя пераходы «Кузніца» («Брузгі») і «Баброўнікі» («Бераставіца») не дзейнічаюць з лістапада 2021 і лютага 2023 адпаведна. Першы закрылі ў адказ на мігранцкі крызіс, штучна створаны беларускім і расійскім рэжымамі. Другі - у адказ на палітычны прысуд беларускаму журналісту польскай нацыянальнасці Анджэю Пачобуту.

Думалі адкрываць мяжу, але мігранцкі крызіс абвастрыўся

У канцы траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск казаў, што пункт пропуска «Баброўнікі» можна адкрыць цягам некалькіх дзён. Але амаль адразу пасля яго заявы спробы мігрантаў нелегальна перайсці мяжу пачасціліся, а ў выніку аднаго з нападаў загінуў польскі вайсковец.