Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне непаўналетнюю судзілі за падпіскі ў Telegram

Навучэнка з Гродна была падпісаная на «NЕХТА» і «TUT.BY» у Telegram. Іх на яе iPhone XR знайшлі 25 сакавіка ва ўпраўленні ГУБАЗіК. Склалі пратакол паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Судзіў(-ла) яе 19 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суддзя Т. — магчыма, Алена Тосцік-Самойла. У той дзень яна, згодна з раскладам пасяджэнняў, судзіла па гэтым артыкуле Караліну Матылевіч. У адной з сацсетак мы знайшлі дзяўчыну з такімі дадзенымі, яна сапраўды непаўналетняя. Верагодна, гэта студэнтка платнага аддзялення адной з устаноў адукацыі Гродна. Дзяўчына прызнала віну.

Па законе, калі правапарушальніку ад 14 да 18 гадоў, яго не могуць пакараць грамадскімі працамі і адміністрацыйным арыштам. Штраф не можа перавышаць двух базавых. Калі санкцыя прадугледжвае адміністрацыйнае спагнанне толькі ў выглядзе штрафу, а ў непаўналетняга няма заробку або стыпендыі, да яго прымяняюцца «меры выхаваўчага ўздзеяння».

Менавіта апошнюю меру ўжылі да непаўналетняй. Ёй патлумачылі заканадаўства і недапушчальнасць яе паводзін. Канфіскаваны тэлефон ёй вярнулі.

Чытайце таксама: Расіянін ехаў на цягніку праз Беларусь з «Палком Каліноўскага» ў тэлефоне. Ён трапіў у ІЧУ