Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне затрымалі хлопца, які 4 гады хаваўся ад прысуду

У Гродне ноччу 26 сакавіка ў гаражным масіве спынілі хлопца. Яго хацелі адвезці ў пастарунак для высвятлення асобы, а ён зламаў руку міліцыянту і скокнуў у раку. Аказалася, ён ужо знаходзіцца ў вышуку за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Затрыманне адбылося каля 23.00 26 сакавіка. Па словах сілавікоў, мужчына здаўся ім падазроным. У яго пры сабе не было дакументаў. Імя, якое ён назваў, не было ў іх базе. Хлопца хацелі адвезці ў пастарунак, тады ён зламаў чалавеку руку і скокнуў у раку, каб збегчы. Але яго затрымалі.

Никита Самарин. Скриншот ГУСБ
Мікіта Самарын. Скрыншот ГУСБ

У пастарунку мужчыну апазналі. Аказалася, у жніўні 2020 года на акцыі пратэсту ён распыліў у твар сілавікам газавы балончык. Тады ён пакінуў краіну, а потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь. Тут ён хаваўся ад крымінальнага пераследу.

Верагодна, затрыманы — гродзенец Мікіта Самарын. Яго асудзілі на чатыры гады «хіміі», а пазней замянілі пакаранне на 2,5 гады калоніі. Пры затрыманні яго збілі і абрэзалі валасы нажом.

Міліцыянта са зламанай рукой шпіталізавалі.