Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Для ЖК на Магістральнай прыдумляюць назву: абвесцілі конкурс

Фірма-забудоўшчык з Брэста абвесціла конкурс на назву новага жылога комплекса на Магістральнай. Хочуць «даць гучную назву, якая запомніцца жыхарам і гасцям горада». Сярод варыянтаў - гістарычныя асобы, звязаныя з Гроднам, ЖК «Бугорок» і «станоўчыя прыгожыя словы».

Конкурс на назву заўважыў канал Urban Hrodna. Варыянты брэсцкая фірма PObudowa прапануе пісаць у каментары пад пастом у сваім канале. Вось якія назвы ўжо прапанавалі падпісанты (напісанне захаванае):

  • «Бона Сфорца» і «Витовт, Баторий, Тизенгауз, Де Сакко, Жилибер, Бакст, Заменгоф»;
  • «Магистр» (і падобныя: «Гродно Магистраль», «Магистральный», «На Магистральной», «МАГиСТР»);
  • «Саграда», «Ратушь», «Сириус», «Мистраль», «Престиж», «Талисман», «Особенный», «Фэнтези», «Мальдивы», «Фрегат», «Мечта», «Факел», «Полонез», «Мегаполис», «Comfort"/"Комфорт», ГРАНД «GranDee»;
  • ЖК «Бугорок»;
  • "Капитал)))", «Літвіны»;
  • "Положительные красивые слова: Апрель, Абрикос, Весна, Август (+ доп. ассоциация с королем, жившим в Гродно)";
  • «Великие личности, чьи имена легко запомнятся: Коперник, Фарадей, Чайковский»;
  • «С небольшой претензией на престижность: Легенда, Аквамарин, Зодиак».

Конкурс на назву працягнецца да 20 траўня. Абіраць будзе забудоўшчык. Удзельніку, чыю назву абяруць, абяцаюць падарыць дызайн-праект любога памяшкання.

«Гродна ўжо мае на памяць ад брэсцкіх дызайнераў (іншых) сімвал горада — скандальнага цюленя-аленя», — нагадваюць ў канале і заклікаюць гродзенцаў прапаноўваць свае назвы.

Якім будзе комплекс на Магістральнай

Комплекс пабудуюць каля паліклінікі № 5. Цагляны 10-павярховы дом будзе складацца з 2 сумежных секцый, якія ўтвораць закрытую дваровую прастору. Будзе 3 пад’езды. Кватэры — ад 38 да 80 кв.м. Частка кватэр будзе са свабоднай планіроўкай.

Жылы дом будзе з памяшканнямі для мыйкі лапаў жывёл і пакоямі маці і дзіцяці. У каларыстыцы, размяшчэнні вокнаў і сілуэце будынка архітэктары спрабавалі пераасэнсаваць архітэктурную спадчыну Гродзенскай вобласці: Мірскі замак, царкву ў Мураванцы, Стары замак у Гродне.

На першым паверсе размесцяць офісы, памяшканне таварыства ўласнікаў, вазковыя, памяшканні для мыйкі лапаў жывёл і для прыборачнага інвентара, пакоі маці і дзіцяці і электрашчытавую. У будынку планавалі 135 кватэр агульнай плошчай 6223,56 кв.м. Паркоўку праектавалі на 138 машына-месцаў.

Будаўніцтва плануюць пачаць летам 2023 года і завяршыць у 2024 годзе.