Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Я прайграю, але будзе весела". Віцебская "хімія" судзіцца з Ігарам Банцэрам - Hrodna.life - навіны Гродна

Пасяджэнне па іску папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску да Ігара Банцэра прайшло 11 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яго судзяць за камунальныя паслугі, якія ён павінен быў заплаціць, калі знаходзіўся на «хіміі», паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Запазычанасць склала 81,66 рублёў і 64 рублі пошліны. Банцэр плаціць не хоча, бо з 130 дзён ён правёў 82 дні ў штрафным ізалятары.

Банцэру на пасяджэнні 11 красавіка не дазволілі азнаёміцца з 13 лістамі, якія знаходзяцца ў матэрыялах справы. Таму ён спаслаўся на Канстытуцыю і папрасіў адкласці справу, пакуль ён не знойдзе сабе адваката. Пасяджэнне перанеслі на 15.00 20 красавіка. Ён збіраецца знайсці абаронцу і азнаёміцца з матэрыяламі справы. Ігар мяркуе, што работнікі суда і пракуратуры баяцца паказаць яму дакументы.

Ігар збіраецца выклікаць сведак, якія пацвердзілі б, што начальнік папраўчай установы ставіцца да яго прадузята. «Я прайграю, але будзе весела. Будзем змагацца, хоць я і не веру ў добры сыход. Кожны чалавек, хто чытае статыстыку, „Судовы веснік“ беларускі, ведае, які ў нас вынік у судах. Менш за 0,01% спраў выграюць грамадзяне. Астатнія — самы справядлівы, савецкі, гуманны суд у свеце», — паабяцаў Банцэр.

Ігар Банцэр — гродзенскі рок-музыкант і перформер. Банцэра затрымалі ў кастрычніку 2020 года за перформанс 5 верасня, які прызналі хуліганствам. Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка 2021 года прысудзіла яму 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. З 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў «сухую» галадоўку (не прымаў ежы і вадкасці) 16 дзён. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем. У выніку галадовак у яго пагоршылася здароўе. Ігара Банцэра выпусцілі з папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску 17 снежня 2021 года. Ён адбыў там увесь прызначаны тэрмін.

Чытайце таксама: Былога палітвязня Ігара Банцэра выклікалі ў Следчы камітэт