Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Рок-музыканта ў Гродне затрымалі і абвінавачваюць па крымінальным артыкуле - Hrodna.life - навіны Гродна

Рок-музыканта і грамадскага дзеяча Ігара Банцэра сілавікі затрымалі 20 кастрычніка. Яму інкрымінуюць арт. 339 КК — Хуліганства. Ён знаходзіцца пад вартай, паведаміла «Гарадзенская вясна».

Па версіі міліцыі, 5 верасня каля трох гадзін ночы Ігар Банцэр знаходзіўся ў адной з забаўляльных устаноў па вуліцы Горкага. Ён выйшаў на вуліцу і ўбачыў там міліцэйскую машыну. Падышоў да лабавога шкла і стаў дэманстраваць палавыя органы. Гэта знялі адпачываючыя і выклалі ў Telegram. Па артыкуле хуліганства распачатая крымінальная справа.

Ігар Банцэр — лідар панк-гурта «Mister X», грамадскі і культурны дзеяч. Раней Ігара Банцэра некалькі разоў судзілі паводле пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Активист и музыкант Игорь Банцер попытался обжаловать решение суда. Неудачно

«Хотел показать, что это — фарс». Гродненский музыкант Игорь Банцер пришел в суд в розовом, его забрал ОМОН