Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Былая сцюардэса адкрыла ў Гродне кавярню «Чашки&ложки» - Hrodna.life - навіны Гродна

На Вялікай Траецкай, 9 у новым будынку з 17 верасня працуе кавярня «Чашки&ложки». Яе адкрыла былая сцюардэса, якая пераехала ў Гродна з Мінска 5 гадоў таму. У кавярні падаюць напоі і дэсерты ўласнай вытворчасці, а зніжкі на каву сумуюцца.

«Гэта наш першы вопыт, адкрыць установа мы вырашылі з вялікай любові да кавы», — распавядае Hrodna.life дырэктар кавярні Аксана Календа.

кофейня Чашки&ложки Большая Троицкая
Дырэктар кавярні «Чашки&ложки» Аксана Календа

«Кавярня — гэта тое, што я б хацела рабіць»

У Аксаны з мужам двое дзяцей, цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку. Да дэкрэта яна жыла ў Мінску і працавала сцюардэсай. У самалёце яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксеем, які цяпер дапамагае ёй кіраваць кавярняй.

«Мне хацелася б выйсці на працу, якая цешыла б мяне. Кавярня — гэта тое, што б я хацела рабіць. Ідэя мая, а рэалізацыя больш Аляксея.

Асноўная наша мэта — гэта папулярызацыя кавы. У нас з’явілася магчымасць, знайшлі добрае памяшканне і вырашылі, што гэта месца пасуе для кавярні".

кофейня Чашки&ложки Большая Троицкая

Назву ўстановы сям’я прыдумала сама, яна мае двайны сэнс. Афіцыйна — «Чашки&ложки», а скарочана ЧИЛ.

«ЧЫЛ — больш моладзевы слэнг — адпачыць, пачыліць, прыйсці ў спакойную абстаноўку, паслухаць лёгкую музыку, папіць смачную каву».

Смачная кава і дэсерты ўласнай вытворчасці

«Што тычыцца кавы, мы вельмі сур’ёзна падышлі да выбару збожжа. Мы заказвалі ў розных пастаўшчыкоў розныя віды. Барыста праводзілі дэгустацыю і метадам галасавання мы выбралі пэўнага пастаўшчыка», — распавядае гаспадыня кавярні.

Кававая карта дзеліцца на класічнае і аўтарскае меню. Па словах Аксаны Календы аўтарскае меню яны распрацавалі разам з барыста Цімурам, які ў грамадскім харчаванні ўжо шосты год. Ён пачынаў у Pizza&Coffee, пазней прайшоў курсы JS barista ў Мінску, затым працаваў у кавярні «CoFeCo». Частку аўтарскага меню ім дапамагла скласці каманда маскоўскіх прафесіяналаў.

кофейня Чашки&ложки Большая Троицкая

Каву ва ўстанове можна замовіць не толькі са звычайным малаком, але і з раслінным: міндальным, какосавым, рысавым ці аўсяным. Для аматараў ёсць безкафеінавая кава. Таксама ў кафэ прапануюць напоі і ліманады. Бліжэй да вясны з’явіцца халодная кава, зараз пакінулі толькі халодны смузі. «Але па жаданні кліента барыста можа зрабіць і халодную каву», — удакладняе Аксана.

Ва установе не выкарыстоўваюць штучныя інгрэдыенты, а толькі натуральныя прадукты. «Дапусцім, калі гэта малінавы раф, то гэта будзе не сіроп, а менавіта сапраўдная маліна, якая сцёртая ў парашок. Глінтвейн і гарачы шакалад мы самі варым, не выкарыстоўваем ні сумесі, ні парашкі». У будучыні аўтарскае меню плануюць пашырыць. Па словах Аксаны, ёсць шмат ідэй.

кофейня Чашки&ложки Большая Троицкая

Асартымент гарбаты таксама разнастайны: пачынаючы ад чорнай і заканчваючы малочным улунам.

Дэсерты ў кавярні ўласнага прыгатавання. Ва ўстанове працуе свая кухня, дзе кухары робяць дэсерты падобныя да хатніх. Пакуль ёсць чатыры віды прысмакаў: бульба, тырамісу, шакаладны торт і трайфл.

кофейня Чашки&ложки Большая Троицкая

«Будзем пашыраць лінію дэсертаў, таму што хочацца час прысвячаць не толькі каве, але і выпечцы». У будучыні тут плануюць выпякаць круасаны.

Эспрэса і амерыкана можна купіць за 2,5 рубля, капучына за 3, латте за 3,5. Бульбу — за 2, а шакаладны торт — за 4 рублі.

Дызайн прыдумалі самі

Дызайн муж і жонка таксама прыдумалі разам. Сталы, канапы і барную стойку праектаваў Аляксей. «Ён, у асноўным, быў у мяне адказным за сам рамонт, за аздабленне. Я ўжо прыдумляла нейкія дызайнерскія штучкі, штосьці накшталт гадзінніка, насценнага пано».

Былая сцюардэса адкрыла ў Гродне кавярню «Чашки&ложки»
Былая сцюардэса адкрыла ў Гродне кавярню «Чашки&ложки»
Лыжкі ўласнікі выкарыстоўвалі са сваёй калекцыі гарадоў розных краін, у якіх яны былі: Рыга, Брусэль, Санкт-Пецярбург, Мілан, Венецыя, Ватыкан, Дубай, Рым, Барселона і Мальта.

Дызайн аформлены пакуль не да канца. На белых сценах будуць вісець фота-палотны з інфармацыяй пра каву. «Іх ужо амаль зрабілі, засталося толькі прывезці і павесіць».

Кавярня разлічана на 17 пасадачных месцаў. Вясной на вуліцы плануюць зрабіць невялікую тэрасу.

кофейня Чашки&ложки Большая Троицкая

Пастаянныя і часовыя зніжкі

«Мы зробім тое, што ніхто не рабіў - нашы зніжкі будуць спалучацца», — распавядае Аксана аб фішцы ўстановы.

У кафэ будуць пастаянныя зніжкі: сёмая кава бясплатна, карта лаяльнасці кліента, карта любімага госця з 14% зніжкай, студэнтам пры прад’яўленні студэнцкага — зніжка 10%. Будуць часовыя, тыднёвыя акцыі. Так з 21 па 27 верасня ў кафэ дзейнічае акцыя, для тых, хто прыйдзе ў кедах — зніжка на каву 20%. «Але адпаведна, калі ён студэнт і ў яго ёсць карта любімага госця, усе гэтыя зніжкі можна скласці, і атрымаецца зніжка 44%».

Плануюцца розныя акцыі: напрыклад, той, хто прыйдзе са сваім кубкам, атрымае зніжку, таксама ў кавярні плануюць праводзіць тэматычныя вечары.

У будучыні Аксана хацела б мець сетку кавярняў. «Я вырашыла спыніцца на маленькай кавярні, адтачыць свае ўменні, навыкі і ў далейшым, калі ўсё атрымаецца, я б хацела стварыць сетку».

кофейня Чашки&ложки Большая Троицкая

Адрас: вул. Вялікая Траецкая, 9
Графік працы: нд-чц с 11.00 до 23.00, пт-сб с 11.00 до 00.00

Чытайце таксама: