Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне на вуліцы Ажэшкі адкрываецца бістро з пінсамі

Бістро «Ямми» пачне працу 28 лістапада. Установа знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 25 і спецыялізуецца на пінсах і сушы. Як распавялі ўладальнікі бістро NewGrodno, «Ямми» — гэта «пераход ад дастаўкі „Ваши суши“ да ўстановы».

У «Ямми» будуць падаваць пінсы (аналаг піцы, але з крыху іншым, больш лёгкім цестам з трох відаў мукі) з 13 відамі начынняў. У такім цесце менш калорый, чым у цесце для піцы. Сярод начынняў - лісічкі, бужаніна, пікантныя агуркі, італьянская мартадэла, ласось і ікорны соус. Кошт пінс — ад 16 руб. Таксама будуць гатаваць сушы ад 15 руб., запечаныя мідыі і розныя салаты.

Бістро знаходзіцца непадалёк ад парка — на Ажэшкі, 25. Ва ўстанове 30 пасадачных месцаў. У афармленні інтэр'ера выкарыстоўвалі светлыя адценні, а ў якасці акцэнтаў - лямпы геаметрычных формаў.

Адкрыццё ўстановы запланавана на 28 лістапада. Рэжым працы бістро з нядзелі па чацвер — з 10:30 да 22:00, у пятніцу і суботу — да 23:00.

Чытайце таксама: У гродзенскім Доме быту хочуць зрабіць кафэ