Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На аўкцыён выставілі тры дамы ў гродзенскім Новым свеце. Што там можа з'явіцца? - Hrodna.life - навіны Гродна

Тры нежылыя дамы па вул. Міцкевіча, 1, 7 і 9 у Гродне выставілі на аўкцыён. Таргі пройдуць 6 жніўня, паведамляе Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Будынкі можна рэканструяваць пад аб’екты грамадскага прызначэння. Гэта значыць, там могуць з’явіцца гандлёвыя, адміністрацыйныя, офісныя цэнтры, установы грамадскага харчавання або бытавога абслугоўвання.

Дом па вул. Міцкевіча, 1

Нежылы будынак са склепам і мезанінам, інжынернымі сеткамі і правам заключэння дагавора арэнды ўчастка на 50 гадоў - 61 880 руб. 49 кап.

На аўкцыён выставілі тры дамы ў гродзенскім Новым свеце. Што там можа з'явіцца?
Дом № 1 па вуліцы Міцкевіча

Дом па вул. Міцкевіча, 7

Нежылы будынак і права заключэння дагавора арэнды ўчастка на 50 гадоў - 52 918 руб. 03 кап.

На аўкцыён выставілі тры дамы ў гродзенскім Новым свеце. Што там можа з'явіцца?
Дом № 7 па вуліцы Міцкевіча

Дом па вул. Міцкевіча, 9

Нежылы будынак і права заключэння дагавора арэнды ўчастка на 50 гадоў - 78 800 руб. 52 кап.

На аўкцыён выставілі тры дамы ў гродзенскім Новым свеце. Што там можа з'явіцца?
Дамы № 9 і № 11 па вуліцы Міцкевіча

Чытайце таксама: Нашелся наследник владельца дома на Мицкевича: «Думаете, я бы довел его до такого состояния?»

Калі аўкцыён?

Аўкцыён адбудзецца 6 жніўня 2020 года 15.00 па адрасе: г. Гродна, вул. 17 Верасня, 39. Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне — 31 ліпеня 2020 г. да 17.00.

Што можна і чаго нельга там рабіць?

Пакупнік за год павінен распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі або капітальнага рамонту будынкаў. Правесці рэканструкцыю або капітальны рамонт і ўвесці будынак у эксплуатацыю трэба за тры гады. Забаронена знішчэнне, прычыненне шкоды і пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў. Пад забаронай таксама навукова неабгрунтаванае змяненне архітэктуры фасадаў, знішчэнне архітэктурных і канструктыўных асаблівасцяў будынкаў, пагаршэнне ўмоў успрымання шэраговай гістарычнай забудовы.

Чаму будынкі важна захаваць?

Будынкі знаходзяцца ў Новым свеце. Гэта гістарычны раён горада Гродна, размешчаны ў паўночнай частцы гістарычнага цэнтра, у межах вуліц Міцкевіча, Астроўскага, Ватуціна, Рэйманта і часткі вуліц 17 Верасня і Горкага. Гісторыкі кажуць, што тут захаваўся пейзаж пачатку мінулага стагоддзя і прапаноўваюць арганізаваць музей пад адкрытым небам. Тым не менш, гістарычныя будынкі перыядычна зносяць, а тыя, што засталіся, часта перабудоўваюць уладальнікі, змяняюць у іх дзверы і вокны, з-за чаго дамы страчваюць аўтэнтычны выгляд.

Чытайце таксама:

Раней дамы хацелі знесці

У траўні 2019 года павінен быў прайсці аўкцыён па продажы участкаў з дамамі на Міцкевіча, але тады патэнцыйны інвестар меў права проста знесці іх і пабудаваць на іх месцы 2−3-павярховы навабуд.

Пасля серыі публікацый Hrodna.life і актыўнай працы гісторыка Мечыслава Супрона ў ліпені 2019 гарадскія ўлады адмовіліся ад продажу дамоў адным лотам пад знос. Аўкцыён з умовай захавання забудовы павінен быў прайсці 11 чэрвеня 2020, але на яго не паступіла заявак.

Чытайце таксама: