Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Старыя дамы на Міцкевіча ў Гродне зноў выставілі на аўкцыён. Цяпер - з умовай захавання - Hrodna.life - навіны Гродна

Дамы № 7 («дом з цмокамі») і № 9 па вуліцы Міцкевіча ў Новым Свеце зноў выставілі на аўкцыён. На гэты раз ва ўмовах продажу — абавязковае захаванне будынкаў.

Два пустыя дамы на Міцкевіча ўжо спрабавалі прадаць з умовай зносу. Гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс, бо гэтыя дамы — прыклады гарадской архітэктуры мяжы 19−20 стагоддзяў, і такіх пабудоў у Гродне амаль не засталося.

«Аддайце дом і мы выратуем яго». Сям’я гродзенцаў хоча захаваць драўляныя дамы ў Новым Свеце

Цяпер «Дом з драконамі» ацанілі ў 40 тысяч долараў (99 918,03 рублёў), памер задатку — 10 000 рублёў. Пачатковы кошт дома № 9 па Міцкевіча — 148 800,52 рублёў, задатак — 14 900 руб.

Старыя дамы на Міцкевіча ў Гродне зноў выставілі на аўкцыён. Цяпер - з умовай захавання

Новы аўкцыён пройдзе 11 чэрвеня 2020 года па адрасе 17 верасня, 39. Апошні дзень падачы заявак — 5 чэрвеня да 17.00.

Абодва ўчасткі прапануюць арандаваць на 50 гадоў. Дазволена рэканструкцыя пад аб’ект грамадскага прызначэння.

Новыя ўмовы продажу

Прынцыпова новае ва ўмовах продажу — забарона на знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў. Забаронена «навукова неабгрунтаванае» змяненне і пагаршэнне ўмоў іх ўспрымання, змена архітэктуры фасадаў. Нельга будзе змяняць параметры дамоў, пазбаўляць іх канструктыўных і архітэктурных асаблівасцяў і элементаў.

Пакупніку дадуць год на распрацоўку і зацвярджэнне праектнай дакументацыі на правядзенне рэканструкцыі і (або) капітальнага рамонту будынкаў. Тэрмін на рэканструкцыю — не больш за 3 гады з дня заключэння дамовы куплі-продажы. Пакупнік абавязаны будзе захаваць сістэму цеплазабеспячэння цеплавога пункта з транзітнымі трубаправодамі да будынка № 7А і доступ да яго.

У выпадку адчужэння нерухомасці да выканання ўсіх умоў дамовы ўладальнік павінен будзе забяспечыць пераход усіх сваіх абавязацельстваў да новага ўласніка ў аб’ёме і па ўмовах на момант пакупкі.

Знайшоўся спадчыннік уласніка старога дома на Міцкевіча: «Думаеце, я б давёў яго да такога стану?«

У паведамленні аб аўкцыёне адзначана, што выстаўленыя на продаж дамы знаходзяцца ў ахоўных зонах нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна». Цяпер іх ахоўвае закон. У дамове куплі-продажу будзе вызначана адказнасць пакупніка за невыкананне ўмоў продажу, таксама ў такім выпадку прадавец зможа скасаваць дамову ў аднабаковым парадку, не вяртаючы грошы.

Закон пра зону: ці дапаможа новы дакумент уратаваць Гродна ад разбурэння

Старыя дамы на Міцкевіча ў Гродне зноў выставілі на аўкцыён. Цяпер - з умовай захавання

Доўгая гісторыя абароны

Год таму гарадскія ўлады планавалі прадаць адным лотам зямлю на вуліцы Міцкевіча з чатырма старымі пабудовамі, у тым ліку і дамамі № 7 і 9 з умовай іх зносу і ўзвядзення будынка грамадскага прызначэння. Тады інвестар не знайшоўся і таргі не адбыліся.

У ліпені прадстаўнікі абласнога савета па пытаннях иcторико-культурнай спадчыны пабывалі ў гэтых дамах у Новым Свеце і зрабілі высновы. Гарадскія ўлады адмовіліся ад продажу ўсіх аб’ектаў адным лотам, кожнае будынак вырашылі выстаўляць на аўкцыён асобна. З умовай, што будучы ўласнік максімальна захавае архітэктурныя каштоўнасці старых дамоў.

Новы цмок для дома з цмокамі. Што намалявала мастачка за тыдзень арт-марафону ў Новым Свеце