Беларуская мова і культура вяртаюцца ў Беластоцкі ўніверсітэт

З новага навучальнага году ў Беластоцкім універсітэце стартуе факультэт беларускай этнафілалогіі. „Раней у ВНУ закрылі факультэт беларускай філалогіі, таму рашэнне Сенату ўніверсітэта радуе”, – кажа прафесар Галіна Тварановіч, суаўтарка праграмы беларускай этнафілалогіі.

Аўтэнтычная пушча і самы высокі храм: У Гродне прадставілі турыстычныя магчымасці рэгіёна і Беларусі

На сустрэчы, арганізаванай “СоларТур”, экскурсаводы, тураператары і выкладчыкі распавялі аб праблемах турыстычнага бізнесу, аб самых цікавых месцах Гродзеншчыны і прапанавалі новыя маршруты для адпачынку. Напрыклад, менавіта ў Гродзенскай вобласці можна ўбачыць аўтэнтычную пушчу.

Польскі ўрад хоча даць больш правоў уладальнікам Карты паляка

Камісія Сейма па кантактах з палякамі за мяжой разглядае магчымасць даваць грамадзянства ўладальнікам Карт паляка пасля года пражывання ў Польшчы, паведамляе Радыё Польшча.

Гродзенскія цыгарэты даплылі да Друскенік, але кантрабандыста затрымалі

|

У Друскеніках 25 лістапада з Нёмана вылавілі плот зроблены з  4800 пачак цыгарэт “Фэст”. Яго запусцілі з беларускага боку, а каб не згубіўся – прымацавалі да яго тры GPS-прылады. У ходзе аперацыі паблізу затрымалі 33-гадовага жыхара Вільнюса, які, як мяркуецца, меў вылавіць цыгарэты.

З цягнікамі з Гродна ў Кузніцу і Варшаву дагэтуль няма яснасці

|

Польскіх электрычак, якія курсуюць паміж Гродна і Элкам ды Малкіняй, а ў 2016 годзе маюць ездзіць да Варшавы, можа не быць у новым раскладзе польскай чыгункі, які будзе дзейнічаць з 13 снежня. Кампанія Przewozy Regionalne тлумачыць, што ўсё яшчэ чакае на адказ Міністэрства інфраструктуры наконт фінансавання.

Зубр, замкі і Аўгустоўскі канал. Што яшчэ можа стаць брэндам Гарадзеншчыны?

|

У Гродзенскай вобласці ў наступным годзе пачнецца распрацоўка адзінага турыстычнага брэнда. Пазнавальны і прывабны прадукт павінен дапамагчы ў прасоўванні турыстычных паслуг рэгіёну за мяжой. Пакуль жа прадстаўнікі мясцовых улад не ведаюць, што можа стаць брэндам. “Твой стыль” даведаўся ў гарадзенскіх спецыялістаў у розных галінах, якім яны бачаць брэнд Гарадзеншчыны.

Зімы пакуль няма: выходныя ў Гродне будуць цёплымі і ветранымі

|

Уікэнд адзначыцца зусім не зімовым надвор’ем і вельмі моцным ветрам, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.

«За Нараджэнне!»: на Гарадзеншчыне адчыніўся першы кабінет па перадабортным кансультаванні

Дапамога жанчынам у сітуацыях крызіснай цяжарнасці адбываецца на базе жаночай кансультацыі №2 у Гродне.

За тыдзень да новага раскладу застаецца невядомым лёс цягнікоў Гродна-Варшава

|

У нядзелю, 13 снежня, у Польшчы пачынае дзейнічаць новы расклад чыгункі. У ім будзе ўпісаны даўно запланаваны цягнік Гродна-Варшава, але без канкрэтнай даты пачатку руху.

Польскія электрычкі не прыедуць у Гродна: з 13 снежня чыгуначнае спалучэнне з Беластокам спыняецца

Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы пацвердзіла, што субота, 12 снежня, будзе апошнім днём курсіравання памежных цягнікоў з Гродна ў Кузніцу і Беласток, а далей Элк і Малкіню. Новага цягніка ў Варшаву пакуль не будзе. Але польскі бок хоча максімальна хутка аднавіць спалучэнне.