У Гродзенскім раёне знеслі будынак канца ХІХ стагоддзя

Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. склад (на фота вышэй) у вёсцы Белыя Балоты Гродзенскага раёна апошнія дзесяцігоддзі не выкарыстоўваўся. На хвалі ўпарадкавання яго знеслі на мінулым тыдні.

У Беластоку адкрылі першую паласу руху для веласіпедаў

|

У Беластоку з’явілася зусім новая дарога для веласіпедаў – першая зусім асобная паласа руху, прызначаная выключна для двухколавага транспарту. Яе пабудавалі на вуліцы Хробрага, недалёка ад цэнтра горада.

Звольненыя ў Беларусі гісторыкі пачынаюць працу ў Варшаўскім універсітэце

“Шкада, што ўлады аслабляюць беларускія ВНУ”, — заявіў Свабодзе звольнены з Гарадзенскага ўніверсітэта гісторык Вячаслаў Швед, які атрымаў “навуковы прытулак” у Варшаве.

Бізнесовец з Іарданіі купіў сядзібу у Іўеўскім раёне – копію каралеўскага палаца ў Варшаве

Занядбаны маёнтак у Жамыслаўлі прадалі ў час аўкцыёну ў Гродне 9 лістапада. Іарданец Насір заплаціў за яго 1,6 млрд рублёў. Папярэднія чатыры аўкцыёны заканчваліся беспаспяхова.

Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Смаргонскі раён

|

Сціплыя сведкі вялікай Літвы альбо Смаргонскія рарытэты – так назвала свае нататкі аўтарка чарговага матэрыялу нашага праекту. Пачытайце і заплануйце сваё падарожжа на Смаргоншчыну – не пашкадуеце! 

Прэм’ер-міністр Літвы: Ніколі не будзем купляць энергію з Астравецкай АЭС

|

У будучыні Літва не плануе купляць электраэнергію з Астравецкай АЭС, якая будуецца ў Беларусі, заявіў літоўскі прэм’ер-міністр Альгірдас Буткявічус. Як сцвярджае прэм’ер, Літва не мае намеру адаптаваць свае электрасеткі для таго, каб набываць электраэнергію з гэтай станцыі.

Літва запрашае беларускіх экспертаў абмеркаваць бяспеку АЭС у Астраўцы

|

Міністр замежных спраў Літвы запрасіў беларускіх экспертаў прыехаць у Літву і абмеркаваць прэтэнзіі міжнародных арганізацый, звязаныя з будаўніцтвам Беларускай АЭС у Астраўцы. Акрамя таго, Лінас Лінкявічус кажа, што Літва хацела б атрымаць больш інфармацыі з Беларусі пра атамную станцыю, якая будуецца побач з мяжой.

У Варшаве пачаўся закрыты суд над гарадзенцам, якога вінавацяць у шпіянажы

|

Першае паседжанне ў Акруговым Судзе ў Варшаве прайшло 13 лістапада. Юрыю К. пагражае да 10 год турмы. Ён кажа, што ўсю справу сфабрыкавалі польскія спецслужбы.

Навука ў выгнанні: У Варшаве адкрылі Цэнтр беларускіх даследаванняў

Звольненыя праз палітычныя матывы беларускія гісторыкі атрымалі ў польскай сталіцы пляцоўку для сваёй навуковай дзейнасці.

На Гарадзеншчыне закрыюцца некаторыя “Дабраномы”. На іх месцы будуць “Еўраопты”

|

Пастаўшчыкі прадукцыі 18 лістапада атрымалі ад “Дабранома” ліст аб тым, што па ўсёй краіне закрыецца больш за 50 крамаў гэтай сеткі. З іх адна крама ў Гродне і дзевяць у вобласці. Па інфармацыі сайта volkovysk.by, на іх месцы могуць адкрыцца “Еўраопты”.