Лета: шчасце, сукенкі і голыя ногі гарадзенак у Instagram

Лета – час сукенак, шортаў, адкрытых ног і іншых частак цела. Гарадзенкі добра ведаюць як апранацца летам і што адкрываць. Глядзіце на фотках.

Ад жабкі-падарожніцы да каханка на вадастоку. Гарадскія байкі як крыніца ідэй для турыстычнага брэнду Гродна

|

У час урачыстага адкрыцця на беразе Нёмана скульптуры ладдзі-насада – павялічанай копіі шахматнай фігуркі, знойдзенай на раскопках на замку – не раз казалі, што ў Гродне не хапае малых архітэктурных форм, і што трэба шукаць ідэі для турыстучнага брэнду Гарадзеншчыны. Аўтар ідэі скульптуры Сяргей Каляда і скульптар Уладзімір Панцялееў для “Твайго стылю” паразважалі пра мастацтва ў гарадской прасторы і меркаваны брэнд горада.                                    

“Ваколіцы Гродна – як застаўка для Windows”. Мядзведзік-падарожнік пра ўражанні ад Гарадзеншчыны

|

Здымкі незвычайнага падарожніка – польскага цацачнага мядзведзіка Місё – на фоне помнікаў дойлідства Гарадзенчшыны і вуліц Гродна з’явіліся ў сеціве ў канцы мая. З яго старонкі ў сацсетцы вынікае, што ён шмат падарожнічае: Іран, Турцыя, Украіна, Латвія і Узбекістан ужо адзначаныя візітамі Місё і засведчаны сэлфі-здымкамі. “Твой стыль” звязаўся з падарожнікам, каб даведацца, што прывяло яго ў Беларусь.

Ад чаго трэба абараніць дзяцей і як гэта зрабіць? Дарослыя пытанні ў дзень дзіцячага свята

Імпрэзы, прымеркаваныя да дня абароны дзяцей, у Гродне распачаліся 29 мая – са свята, што падрыхтаваў Тэатр лялек. Пакуль дзяці бавіліся з піратамі, рыхтавалі да марскога падарожжа папяровыя караблікі і глядзелі спектакль, “Твой стыль” пацікавіўся ў дарослых: ад чаго сёння трэба абараніць дзяцей і як гэта зрабіць найлепшым чынам?

Бясплатны сыр (не) толькі ў мышалоўцы, ці як фудшэрынг (не) працуе ў Гродне

|

Калі я ўбачыла артыкул “Аддаць мюслі, узяць мацу. Як працуе фудшэрынг ў Гродне“, радасці маёй не было мяжы. Які ў нас прасунуты еўрапейскі гарадок, думала я. Але, адкрыўшы матэрыял, моцна расчаравалася. З’ява, якая ў ім апісана, на фудшэрынг падобна вельмі аддалена.

Ізраіль – месца, куды хочацца вяртацца. Як выбраць экскусію, чым адрозніваецца аўтобус ад маршруткі і хто прыносіць удачу

Гарадзенка Ольчык Астроўская працягвае дзяліцца ўражаннямі ад 10 дзён у Ізраілі – краіне, якая за 50 год вырасла з пустыні дзякуючы карпатлівай працы і намаганням людзей.

50 адценняў неба. Instagram-падборка неба над Гродна ў зменлівае надвор’е

Надвор’е ў апошнія вясеннія дні было вельмі зменлівым. Дажджы, сонца, вецер, хмар, прыгожыя захады і світанкі, вясёлкі – усё гэта можна было ўбачыць над нашым горадам. Глядзіце, як прыгожа атрымліваецца ў гарадзенцаў фатаграфаваць неба (і не толькі).

3000 квадратов, самокаты и терраса на крыше. Как выглядит офис EPAM в Гродно

Сучасныя кампаніі спрабуюць стварыць для супрацоўнікаў утульную і камфортную прастору, якая дазваляе не толькі адчуваць сябе як дома, але і спрыяе большай прадуктыўнасці. Перадавікі ў гэтай галіне – IT-кампаніі, сярод якіх і EPAM Systems, чый рэгіянальны офіс ёсць у Гродне. “Твой стыль” высвятліў, наколькі камфортна працуецца супрацоўнікам аднаго з самых буйных гульцоў рынка высокіх тэхналогій Беларусі.

Дзе прызямліўся Хрыстос: да эстэтыкі Гародні і Горадні

|

Уладзімір Хільмановіч на старонцы Беларускага Радыё Рацыя разглядае даўнюю спрэчку паміж прыхільнікамі “Гародні” і “Горадні” ды тлумачыць, чаму сам лічыць першы варыянт значна лепшым.

Ізраіль – месца, куды хочацца вяртацца. Як выбраць тур, транспарт і калі слухаць папугая

Ізраіль – краіна, якая абавязкова павінна трапіць у ваш спіс падарожжаў. І не толькі таму, што гэта – Святая Зямля, або краіна, дзе згодна Бібліі павінны жыць іўдзеі. Гэта тое месца, дзе толькі дзякуючы карпатлівай працы і намаганням людзей, з пустыні за 50 год вырасла зялёная краіна. Гарадзенка Ольчык Астроўская дзеліцца ўражаннямі ад 10 дзён у Ізраілі.