Куды пайсці вучыцца, калі табе за 30? ТОП-7 адукацыйных прапановаў для дарослых у Гродне
Штогод 1 верасня паўтараецца знаёмая карціна. Школьнікі з букетамі ідуць на лінейку і школьны карабель ведаў (ці як там гэта зараз называюць) рушыць у плаванне. Дарослым застаецца толькі стаяць на беразе і настальгічна махаць хустачкай услед… Насамрэч, не! Восень багатая на навучальныя прапановы і для тых, хто выйшаў за межы школьнага і студэнтскага ўзросту. Калі хочацца змяніць прафесію, узбагаціць веды ці навучыцца рабіць штосці “для сябе”, то зараз – самы час пачынаць.