Віншуем чытачоў “Твайго стылю” з Раством! (+шыкоўны калядны кліп Вайцюшкевіча)

|

Рэдакцыя “Твайго стылю” шчыра віншуе ўсіх, хто адзначае Калядныя святы па юліянскім календары! Жадаем нашым чытачам радаснага сямейнага перажывання гэтых свят, а ў годзе, які толькі пачаўся, здзяйснення мэт, упартасці і сіл на шляху да іх, натхнення для дасягнення новых вяршынь. Заставайцеся ў “Стылі”, бо ў гэтым годзе ўсіх нас чакае шмат цікавага!

Відэанавіны Гродзенскага драмтэатра: навагодні выпуск

|

Свежы выпуск навін расказвае пра святочны настрой у тэатры, навагоднюю казку, апошнюю прэм’еру 2015 года і іншыя навіны апошняга месяца.

Прадпрымальнік з Гродна, які гандляваў садавінай, недаплаціў амаль мільярд рублёў падаткаў

|

У 2014-2015 гадах індывідуальны прадпрымальнік оптам пастаўляў садавіну з краіны ЕАЭС, выкарыстоўваючы стаўку 0% ПДВ. Потым ён звярнуўся з заявай аб вяртанні яму з бюджэту сумы падаткаў у памеры 992 млн рублёў. Аднак падатковая заўважыла неадпаведнасць, расказалі ў прэс-цэнтры Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.

Гарадзенец жорстка зарэзаў сабаку ў сябе на балконе

|

Суседзі чулі перадсмяротныя крыкі жывёлы, якая заліла крывёй усю сцяну. 30-гадовы беспрацоўны забраў бадзячага сабаку з вуліцы, пакарміў яго, а потым забіў.

У першыя дні новага году пяць жыхароў Гарадзеншчыны пацярпелі ад выбухаў петард

|

З 1 па 4 студзеня ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў у Гродзенскай вобласці пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Адно дзіця шпіталізавана, паведамілі ў прэс-службе МНС.

У Беларусі запусцілі конкурс прадпрымальніцкіх ідэй, мерапрыемствы якога пройдуць і ў Гродне

|

Публічны конкурс ідэй і інавацыйных праектаў моладзі, студэнтаў, выпускнікоў і прадпрымальнікаў абвесцілі ў снежні 2015 года. Для ўдзельнікаў няма ніякіх узроставых або прафесійных абмежаванняў.

Першы крадзеж машыны ў 2016 годзе ў вобласці: бомж угнаў “Ніву”

|

Праз 17 гадзін пасля наступлення Новага году ў Скідзелі адбыўся першы сёлетні аўтакрадзеж на Гарадзеншчыне, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

У Гродне пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і іншымі стваральнікамі серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”

|

Прэзентацыя з удзелам каардынатараў серыі Аляксандра Фядуты, Наталлі Гардзіенка і дырэктара выдавецтва “Лімарыус” Марыны Шыбко пройдзе 8 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 16.00.

Гарадзенцы могуць выбраць лепшых спартсменаў вобласці 2015 года

|

Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама абвясціла конкурс “Лепшы спартсмен – 2015”. Пераможцаў у ім абяруць самі гарадзенцы. Галасаваць можна анлайн, праз email, традыцыйную пошту або па тэлефоне.

Сабачку, які стаў ахвярай першага злачынства 2016 года, вярнулі гаспадару

|

У 22.30, 1 студзеня, два мужчыны скралі з-пад крамы “Алмі” па вул. Ліможа, 32Б сабаку пароды Джэк-расэл тэр’ер. Міліцыя прасіла дапамагчы ў яе пошуку і ўжо праз дзень жывёла знайшлася.