У інтэрнэце з’явіліся электронныя кнігі Ніла Гілевіча
Дзякуючы супольнаму праекту Саюза беларускіх пісьменнікаў і Электроннай кнігарні kniharnia.by выданні “Замова ад страху” і “У віры быцця” Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча цяпер ёсць у многіх фарматах. Фрагменты кніг у фармаце .epub можна спампаваць бясплатна на lit-bel.org, цалкам зборнікі даступныя за сімвалічны кошт на kniharnia.by ва ўсіх папулярных фарматах для электронных прылад. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў.