Спецыяльна для кіроўцаў

|

На сайце дэпартаменту «Белаўтадара» з’явілася магчымасць прагляду аператыўнай інфармацыі пра дарожныя умовы па звестках дарожна-вымяральных станцый. Напрыклад, сёння на дарогах каля Гродна «бачнасць 2000 м, стан пакрыцця: мокра».

Гарадзенца затрымалі за рулём скрадзенага “Лексуса”

|

Машына была скрадзена яшчэ ў лютым у Маскве. Па гарачых слядах затрымаць угоншчыкаў не атрымалася, але назіранне за машынай вялося праз спадарожнік.

Шклозавод “Нёман” выпусціў сувеніры да Чэмпіянату свету па хакеі

|

Да чэмпіянату, які павінны прайсці ў 2014 годзе ў Мінску, “Нёман” падрыхтаваў 20 найменняў прадукцыі з сімволікай чэмпіянату. Усе вырабы зацверджаныя Міністэрствам спорту і турызму, піша tutgrodno.com.

10 сакавіка Міхасю Ткачову споўнілася б 70 гадоў

|

У гэты дзень “Гарадзенская бібліятэка” заклікала ўскласці кветкі да памятнай шыльды на доме на пр.Будаўнікоў, дзе жыў знакаміты гарадзенец – выдатны гісторык,  археолаг, адзін з стваральнікаў гарадзенскай “Паходні”, “Мартыралогу Беларусі”,  БНФ.

Аўтарка “Твайго стылю” атрымала ўзнагароду ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

|

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” адзначыла тых, хто найбольш актыўна асвятляе дзейнасць АПБ у СМІ і праз гэта падтрымлівае ініцыятывы па прапагандзе вывучэння і аховы птушак на Гарадзеншчыне.

Гарадзенская бібліятэка выдала раней не публікаваныя матэрыялы з архіву Быкава

|

Кніга “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

Гарадзенка на 9 месцы ў рэйтынгу найбольш паспяховых бізнес-вумэн Беларусі

|

ТОП-10 лепшых прадстаўніц беларускага бізнеса па выніках мінулага году падрыхтавала выданне «Ежедневник».

Пад выглядам гарэлкі ў Гродзенскай вобласці збіраліся прадаваць шклоачышчальнік

|

Аператыўнікі канфіскавалі 10 тысяч літраў шклоачышчальніка расійскай вытворчасці. Атруту проста не паспелі разліць у бутэлькі для продажу пад выглядам гарэлкі.

Слонімскі літаратуразнаўца напісаў кнігу пра Іверса

|

Журналіст, літаратуразнаўца са Слоніма Сяргей Чыгрын выдаў кнігу пра свайго земляка Анатоля Іверса пад назвай “Жыццё і творчасць Анатоля Іверса”.

У Бераставіцкім і Карэліцкім раёнах забаранілі веснавое паляванне на птушак

|

Веснавое паляванне на вадаплаўных птушак дазволена з 10 сакавіка, аднак у некаторых раёнах Беларусі Міністэрства прыродных рэсурсаў сёлета веснавое паляванне забараніла.