Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Ва ўсёй Еўропе захоўваюць такія дамы». Турыстка з Сінгапуру пра знос пабудоваў у Новым Свеце - Hrodna.life - навіны Гродна

Для Джын з Сінгапуру візіт у Беларусь стаў знакавым. Некалькі апошніх гадоў яна падарожнічала, каб наведаць усе еўрапейскія краіны. Беларусь заставалася апошняй у спісе. Цяпер ён зачынены.

У нашай краіне турыстка вырашыла наведаць чатыры горада. У іх лік увайшоў і Гродна. Джын прыехала сюды 4 траўня. Гід-перакладчык Андрэй Бурдзянкоў паказаў турыстцы не толькі замкі і касцёлы, але і ўнікальны раён Новы Свет, які знаходзіцца пад пагрозай зносу. Джын заклікала гарадскія ўлады ратаваць гэтую спадчыну, як гэта робяць ва ўсёй Еўропе, каб прыцягваць турыстаў.

«Калі мне трэба паглядзець якія-небудзь новыя будынкі, я магу гэта зрабіць не выязджаючы з Сінгапура, — распавядае Джын. — У Беларусь я прыехала ўбачыць тое, чаго няма ў нас. Менавіта старая забудова і прыцягвае сюды турыстаў. Па ўсёй Еўропе драўляныя дамы імкнуцца захаваць, а ў вас чамусьці наадварот. Нават у маім родным Сінгапуры, які шчыльна забудаваны сучаснымі будынкамі, мы сутыкаемся з падобнымі сітуацыямі. Зараз мы стараемся ператварыць такія прыклады спадчына ў крамы, рэстараны і хостэлы. Гэта важна для гісторыі - паказаць, якім горад ці селішча былі раней».

Жанчына кажа, што яе ўразілі драўляныя пабудовы ў Гродне і яны могуць стаць візітнай карткай горада. Яна заклікае гарадскія ўлады звярнуць на іх увагу.

Гід-перакладчык Андрэй Бурдзянкоў, калі прывозіць турыстаў у Гродна, абавязкова знаёміць іх з пабудовамі ў Новым Свеце.

«Пешаходная вуліца з брукам, касцёлы, замкі і музеі - гэта ўсюды ёсць. Новы Свет — гэта гарадзенская асаблівасць, тут свая атмасфера. З вялікім задавальненнем я прыводжу сюды турыстаў і паказваю розныя стылі будынкаў. За апошнія гады Новы Свет страціў ужо шмат дамоў, цяпер яшчэ загаварылі пра чарговы знос, тым больш каштоўных пабудоў. Гэтага нельга дапусціць», — сказаў Андрэй.

Гарадскія ўлады маюць намер 28 мая правесці аўкцыён і прадаць зямлю ў Новым Свеце на вуліцы Міцкевіча пад будаўніцтва.

Калі знойдзецца інвестар, пад знос пойдуць дзве ўнікальныя драўляныя пабудовы.

Па ўмовах аўкцыёну, забудоўшчык узвесці тут будынак грамадскага прызначэння. Ён будзе 2−3-павярховы, магчыма з мансардным паверхам, з памяшканнямі адміністрацыйнага, гандлёвага, бытавога прызначэння, гасцінічнымі нумарамі. Плошча ўчастка 20 сотак. Пад знос ідуць не толькі дамы № 7 і № 9, але і № 5, і № 7а. У апошнім яшчэ жыве сям’я.

Таргі пачнуцца з 24,3 тысяч рублёў.

Теряем наше наследие: гродненцев призывают писать в горисполком в защиту домов в Новом Свете

Даведка

Вуліца Міцкевіча ўтварылася ў другой палове XIX стагоддзя. На плане горада 1882 года яна ўжо пазначаная, але яшчэ не мае назвы. На карце 1900 года вуліца называецца Сувораўскай. З другой паловы 1920-х гадоў яна носіць імя Міцкевіча.

Вуліца уваходзіць у раён Новы свет. Ён быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя і з’яўляецца ўзорам драўлянай архітэктуры.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life