Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Продаж гатовага бізнеса ў Гродне

Гульнявы клуб, крама цукерак і «Каўбасны буцік» прадаюцца ў Гродне. Таксама можна памяняць аўто на кебабную ў цэнтры горада. Hrodna.life паглядзеў, які гатовы бізнес прадаюць у Гродне і колькі ён каштуе.

«Шэф-кебаб» гатовыя памяняць на аўто

На вуліцы Савецкай, 7 за дагаворную цану прадаюць «Шэф-кебаб». Бізнес прапануюць адразу з рамонтам, абсталяваннем, лагатыпам і штатам супрацоўнікам.

Як варыянт, уладальнік гатовы абмяняць бізнес на аўто з даплатай у абодва бакі.

Міні-кафэ на «Юбілейцы»

На Юбілейным возеры прадаюць два гатовыя міні-кафэ. Побач размяшчаецца пляж, прыпынак грамадскага транспарту і стаянка. Туды праведзена электрычнасць, водазабеспячэнне і каналізацыя.

Мяняюць кебабную на аўто: які гатовы бізнес можна набыць у Гродне?
Міні-кафэ на Юбілейным возеры. Крыніца: kufar.by

Паводле ўладальнікаў, у кафэ ёсць усё неабходнае: паверхня для смажання, лядоўні, сталы, фрыцюрніца — усё ў працоўным стане. Таксама аформлены дамовы з пастаўнікамі.

Цана дагаворная.

Кветкавыя крамы

У гандлёвым цэнтры прадаюць кветкавую краму, якая працуе з 2020 года. Паводле ўладальнікаў - адзіная кветкавая крама на вялікі жылы раён. Бізнес прадаюць разам з халадзільным абсталяваннем, мэбляй, тэхнікай і часткай тавара. Цана дагаворная.

Выглядае на тое, што гэта крама Topflowers.by (яна ж «Про Букет») на Суворава, 308.

Яшчэ адну кветкавую краму прадаюць за 16 тыс. рублёў. Яна працуе з 2015 года і паводле апісання, мае добрую кліенцкую базу. У бізнесу нізкая арэнда і ёсць сайт. У самой краме ўсталявана новая лядоўня.

Студыя прыгажосці

У гандлёвым цэнтры Kazarma Mall прадаюць студыю прыгажосці плошчай 36 кв.м. У бізнесу ёсць аформленая старонка ў Instagram, дзе больш за 1800 падпісчыкаў, а таксама база кліентаў на больш чым 1800 чалавек.

У студыю ёсць магчымасць правесці ваду. Камуналка ў месяц каля 1100 рублёў. Ёсць усё абсталяванне для функцыявання студыі: фатэлі, лямпы, відэасвятло, вешалкі, шафы для матэрыялаў, рэсэпшн, падстаўкі. У памяшканні студыі можна праводзіць мерапрыемствы да 45 чалавек.

Мяняюць кебабную на аўто: які гатовы бізнес можна набыць у Гродне?
Студыя прыгажосці. Крыніца: kufar.by

Цана бізнесу — 42 тыс. рублёў. У гэтую суму закладзена асабістае суправаджэнне ўладальнікаў студыі на працягу месяца. Яны ўвядуць у кантэкст бізнесу, каманднай працы, маркетынгу, а таксама стратэгіі павелічэння абароту штомесяц.

Студыя касметалогіі

Побач з гандлёвым цэнтрам OldCity прадаюць студыю касметалогіі і эпіляцыі. Яе цана — 35 тыс. рублёў.

У памяшканні ёсць мэбля, гідраўлічная кушэтка, касметалагічныя апараты, касметыка, расходнікі, тэрмінал, профіль у Instagram, праграма анлайн-запісу з базай кліентаў, а таксама брэндаванне бізнесу.

Пункты выдачы заказаў OZON

На вуліцы Белыя Росы, 77 за 9000 рублёў прадаюць пункт выдачы заказаў OZON. Штомесячная арэнда памяшкання — 1200 рублёў. Паводле апісання, у гэтым месцы нізкая камуналка, абароты растуць штомесяц і «зусім хутка стабільна будзе ў плюс».

Яшчэ адну кропку выдачы заказаў прадаюць на вуліцы Суворава. Гэта кропка танней на 1,5 тысячы рублёў — 7500. Штомесячная арэнда памяшкання — 475 рублёў.

Каўбасны буцік

Краму мясных вырабаў «Каўбасны буцік» плошчай 45 кв.м. прадаюць за 51 тыс. рублёў. У будынку тры памяшканні: гандлёвая зала, халадзільная камера і офіснае памяшканне з пераапранальняй.

У краме ўсталявана новае халадзільнае абсталяванне і сістэма кандыцыянавання з летнім і зімнім рэжымамі працы. Ёсць новы бойлер і сантэхніка, мэбля і абсталяванне.

Мяняюць кебабную на аўто: які гатовы бізнес можна набыць у Гродне?
Каўбасны буцік. Крыніца: kufar.by

У краму штодзённа прывозяць прадукцыю з кааператываў «Абухава» і «Капцёўка». Бізнес прадаюць пад ключ з захаваннем персаналу і без перапынку ў працоўным працэсе.

Крама цукерак «Спартак»

У цэнтры Гродна на плошчы Савецкай 2А за 16 тыс. рублёў (цана «без тавару») прадаюць краму, якая працуе па франшызе фабрыкі «Спартак». Памяшканне плошчай 44 кв.м арэнднае — стаўка € 20 за квадрат.

Мяняюць кебабную на аўто: які гатовы бізнес можна набыць у Гродне?
Крама «Спартак». Крыніца: kufar.by

Крама працуе са студзеня 2023 года. У памяшканні зрабілі рамонт, набылі новую мэблю. У краме працуюць два прадаўцы. З красавіка 2024 года крама пачала выходзіць на прыбытак, напісана ў апісанні.

Гульнявы клуб

У мікрараёне Альшанка прадаюць гульнявы клуб за 26 тыс. рублёў. Ён працуе з 1 лютага 2024 года.

У клубе:

  • чатыры прыстаўкі Play Station 5;
  • чатыры тэлевізары з дыяганаллю 55 цаляў;
  • восем бесправадных геймпадаў;
  • восем крэсла-мяхоў;
  • гульні на дысках.

Студыя адбельвання зубоў

На вуліцы Шчорса, 11Б прадаюць студыю адбельвання зубоў Smile Bar. Цана бізнесу — 29 тыс. рублёў.

У памяшканні плошчай 16 кв.м. зрабілі рамонт, таксама ёсць новая тэхніка і мэбля. Паводле апісання, сярэдні чэк за дзень 250−350 рублёў, а сам бізнес прыбытковы і не патрабуе шмат часу. У бізнесу ёсць свой таргетолаг і сторымэйкер, а таксама старонка ў Instagram.