Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Адам Мальдзіс: усё жыццё працаваў для беларускай культуры

Імя Адама Мальдзіса за апошнія тыдні некалькі разоў усплывала ў сувязі з раённай бібліятэкай у Астраўцы. Мясцовыя ўлады вырашылі назваць яе ў гонар знакамітага земляка. Але прарасійская блогерка Вольга Бондарава пачала цэлую кампанію супраць ушанавання Мальдзіса. Яна лічыць яго «змагаром», «паланізатарам», «русафобам» і «бчбесам» — і ўжо дабілася, каб працэс надання бібліятэцы яго імя прыпыніўся. Тлумачым, чаму яна не мае рацыі і якія заслугі перад Беларуссю мае Адам Мальдзіс.

Быў найвялікшым знаўцам беларускай літаратуры XVIII — першай паловы XIX стст.

Да Мальдзіса пра беларускую літаратуру і мову таго складанага часу пісалі, што яе наогул не існавала. Па-беларуску, маўляў, гаварылі адно сяляне. Аднак Адам Мальдзіс, аб’ездзіўшы мноства бібліятэк і архіваў, адшукаў дзясяткі сведчанняў таго, што і тады па-беларуску складаліся і вершы, і цэлыя паэмы, што прадстаўнікі шляхты фіксавалі народную творчую спадчыну і самі спрабавалі пісаць па-беларуску. Вынікі сваіх даследаванняў ён апублікаваў у дзясятках кніжак і артыкулаў.

Адам Мальдзіс. Фота: Джон Кунстадтэр, radzimaphoto.com
Адам Мальдзіс. Фота: Джон Кунстадтэр, radzimaphoto.com

Быў, па-сутнасці, першым беларускім даследчыкам побыту шляхты

У выдадзенай у 1982 г. кнізе «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: Нарысы быту і звычаяў» (яна пасля мноства разоў перавыдавалася) захапляльна расказаў пра штодзённае жыццё мясцовай шляхты, сялян, святароў. Цяпер такой літаратуры пабольшала, а ў часы, калі пра гісторыю пісалі толькі лічбамі і лозунгамі, жывы расказ пра жыццё даўніх людзей быў вялікай рэдкасцю і адкрыццём.

Быў вялікім сябрам Уладзіміра Караткевіча

Караткевіч і Мальдзіс пазнаёміліся ўжо будучы даволі масцітымі творцамі, калі Мальдзіс надрукаваў узнёслы водгук на адну з аповесцяў Караткевіча. Католік з Астравеччыны і праваслаўны з-пад Воршы прагаварылі ўсю ноч і засталіся сябрамі на цэлае жыццё. Нейкі час яны нават жылі ў дамах адзін насупраць другога і запрашаліся ў госці, выставіўшы ў вакне лампу.

Стаяць (злева направа): Іван Чыргін, Антаніна Лысенка, Данута Бічэль-Загнетава, Уладзімір Караткевіч, Мікола Прашковіч, Адам Мальдзіс. Фота з кнігі Адама Мальдзіса "Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча", узята з biography.wikireading.ru
Стаяць (злева направа): Іван Чыргін, Антаніна Лысенка, Данута Бічэль-Загнетава, Уладзімір Караткевіч, Мікола Прашковіч, Адам Мальдзіс. Фота з кнігі Адама Мальдзіса «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», узята з biography.wikireading.ru

Мальдзіс, які ведаў безліч гістарычных фактаў, дзяліўся імі з Караткевічам, а той шукаў у іх натхненне для сваёй творчасці. Можна сказаць, пераказваў знойдзенае Мальдзісам мастацкай мовай. Таму ў творах Караткевіча ёсць значны ўклад Адама Мальдзіса. Мальдзіс таксама напісаў першую біяграфію Уладзіміра Караткевіча.

На сустрэчы ў бібліятэцы АН БССР (1979). Сядзіць Уладзімір Караткевіч, стаіць справа Адам Мальдзіс. Фота з кнігі Адама Мальдзіса "Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча", узята з biography.wikireading.ru
На сустрэчы ў бібліятэцы АН БССР (1979). Сядзіць Уладзімір Караткевіч, стаіць справа Адам Мальдзіс. Фота з кнігі Адама Мальдзіса «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», узята з biography.wikireading.ru

Узначальваў Скарынаўскі цэнтр

Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны — дзяржаўная ўстанова адукацыі Беларусі, якая існавала ў 1991—2004 гадах і была стварана для вывучэння і папулярызацыі беларускай культуры. Яна займалася распрацоўкай беларускай тэрміналогіі, стварала інфармацыйны банк у галіне адукацыі, навукі, гісторыі, культуры, рэлігіі Беларусі ды інш.

Адам Мальдзіс. Фота з кнігі "Што было, што ёсць, што будзе з беларусамі? : артыкулы, эсэ, інтэрв'ю" (Мінск, 2022), узятае з bis.nlb.by.
Адам Мальдзіс. Фота з кнігі «Што было, што ёсць, што будзе з беларусамі?: артыкулы, эсэ, інтэрв'ю» (Мінск, 2022), узятае з bis.nlb.by.

Пры цэнтры працавалі камісія «Вяртанне» і Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Камісія займалася пошукам беларускай гісторыка-культурнай спадчыны і яе вяртаннем (хаця б у выглядзе копій і публікацый у Беларусь). Асацыяцыя беларусістаў аб’ядноўвала вучоных, якія займаліся беларускай праблематыкай.

Адам Мальдзіс падчас цырымоніі ўручэння Лукашэнкам ордэна Францыска Скарыны. Мінск, 28 чэрвеня 2013 г. Фота: Мікалай Пятроў, БелТА, узятае з president.gov.by
Адам Мальдзіс падчас цырымоніі ўручэння Лукашэнкам ордэна Францыска Скарыны. Мінск, 28 чэрвеня 2013 г. Фота: Мікалай Пятроў, БелТА, узятае з president.gov.by

Чытайце таксама: Праўладныя каналы: бібліятэцы ў Астраўцы не прысвояць імя Адама Мальдзіса

Быў вялікім патрыётам Астраўца і заўсёды стараўся папулярызаваць свае родныя мясціны

Мальдзіс шмат пісаў пра Астравеччыну і яе жыхароў, уваходзіў у разнастайныя ініцыятыўныя групы, якія стараліся палепшыць жыццё астравічан. Можна сказаць, ён быў самым вядомым ураджэнцам Астравеччыны ў ХХ ст.

Адам Мальдзіс – вучань Астравецкай СШ (1949). Крыніца ілюстрацыі: кніга "Выбранае" (Мінск, 2007), узята з bis.nlb.by
Адам Мальдзіс — вучань Астравецкай СШ (1949). Крыніца ілюстрацыі: кніга «Выбранае» (Мінск, 2007), узята з bis.nlb.by