Кававы фестываль у Гродне пройдзе з 2 па 15 лістапада – удзельнічаць у ім будзе сем устаноў. Кожная кавярня прапануе наведвальнікам аўтарскія сэты: напоі на аснове кавы і дэсерты. Кошт сэтаў ва ўсіх кавярнях фіксаваны – 14 руб.

Хто ўдзельнічае і што прапануюць?

Кавярня «Джезва» (вул. Савецкая, 5)

У кавярні пададуць цытрусавы кекс з ванільным крэмам, апельсінавым соусам і крамблам, а таксама латэ з белым шакаладам.

У Гродне пройдзе восеньскі кававы фестываль. Што ў меню?
Сэт у кавярні “Джезва”. Фота: Instagram кавярні

Бліновая «Джезва» (вул. Савецкая, 5).

Тут госці змогуць паспрабаваць бліны торт з пранымі яблыкамі і італьянскай мярэнгай. У якасці напою – фісташкавы латэ.

У Гродне пройдзе восеньскі кававы фестываль. Што ў меню?
Сэт у бліновай “Джезва”. Фота: Instagram бліновай

Кавярня «Дели» (вул. Ажэшкі, 33).

У кавярні прапануюць мятны мока з горкім шакаладам, на дэсерт – малінавы шу: заварное пірожнае з крэмам з крэм-чыза і малінавага канфі.

У Гродне пройдзе восеньскі кававы фестываль. Што ў меню?
Сэт у кавярні “Дели”. Фота: Instagram кавярні

Кавярня «Тэмпл» (вул. Маставая, 31).

Пададуць гарбузовы дэсерт з шакаладным корпусам і кексам, а таксама аблепіхава-цытрусавы латэ з шапачкай з карыцы.

У Гродне пройдзе восеньскі кававы фестываль. Што ў меню?
Сэт у кавярні “Тэмпл”. Фота: Instagram кавярні

Кавярня «АВКавярня» (вул. Савецкая, 14).

Наведвальнікам прапануюць фільтр-каву з грушавым пюрэ і карыцай. На дэсерт – тонкае пясочнае цеста з рыкотай і цытрыновай цэдрай.

У Гродне пройдзе восеньскі кававы фестываль. Што ў меню?
Сэт у кавярні “АВКавярня”. Фота: Instagram кавярні

Кавярня «Доппио» (вул. Замкавая, 12а).

Установа будзе частаваць чызкейкам-мядовікам з трускаўкай, а таксама бананава-карамельным капучынам.

У Гродне пройдзе восеньскі кававы фестываль. Што ў меню?
Сэт у кавярні “Доппио”. Фота: Instagram кавярні

Кавярня «Элькофе» (вул. Дамініканская, 3).

У кавярні падрыхтавалі сэт з торта з крэмам з чорнай парэчкай і чарнічным амерыкана з узбітымі сліўкамі.

У Гродне пройдзе восеньскі кававы фестываль. Што ў меню?
Сэт у кавярні “Элькофе”. Фота: Instagram кавярні

Чытайце таксама: У Гродне адкрылася кавярня “Кирпич и Зерно”