У Гродне ўзвядуць сеткі вонкавага асвятлення на прыдамавой тэрыторыі жылых дамоў. Пашанцуе жыхарам вул. Гая, пр-та Будаўнікоў і вул. Максіма Горкага.

Вось дзе менавіта з’явіцца больш святла:

  • № № 3, 5, 7, 9 па вул. Гая,
  • № № 3, 5, 21, 23 па праспекце Будаўнікоў, 
  • № № 69, 71, 73, 73А па вул. Максіма Горкага.

Усяго на працы выдаткуюць 57,5 тыс. рублёў. Іх завершаць з 2 лістапада да 16 снежня. Падчас работ здымуць дарожнае пакрыццё і зменяць арганізацыю дарожнага руху. Пры аднаўленні добраўпарадкавання ў месцах перасячэнняў тратуараў з праезнай часткай бартавы камень панізяць – для забеспячэння належных умоў руху маламабільных пешаходаў і веласіпедыстаў.

З дакументаў дзяржзакупак стала вядома, што асвятленне дададуць:

  • па вул. Гарадзенскай,
  • № № 4/1, 4/2, 6 па шашы Індурскай,
  • на пешаходных дарожках па вул. Фолюш,
  • № № 3, 5, 7, 9 па вул. Дзяржынскага,
  • на ўездзе Рамесным у Гродна,
  • па вул. Малахавіцкай,
  • па вул. Рэпіна (ад вул. Соламавай да вул. Данілава),
  • № 1 па вул. Індустрыяльнай,
  • №№ 73, 75, 77, 79, 81 па вул. Чырвонаармейскай,
  • №№ 20, 20а, 20Б па вул. Церашковай,
  • Церашковай.

Гродзенцы перыядычна скардзяцца на неасветленыя вуліцы. У апошні раз жыхарка Гродна распавяла ў Threads, што дарога да галоўнага ўваходу ў дзіцячы сад №20 на вуліцы Рэпіна, 35, застаецца без асвятлення. Па словах жанчыны, там таксама няма нармальнага дарожнага пакрыцця, таму ў цёмны час сутак дабірацца да садка няпроста.

Чытайце таксама: Гродна перавялі на LED-свяцільнікі для эканамічнай выгады. Як гэта паўплывае на здароўе людзей і прыроду?