50-гадовы гродзенец пераслаў у Telegram-чаты прадукцыю Telegram-каналаў, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкай інфармацыі. Ён “палічыў інфармацыю цікавай”, піша міліцыя Гродна.
У судзе мужчына выказаў чыстасардэчнае раскаянне. Суддзя Кастрычніцкага раёна пастанавіў прымяніць адміністрацыйны арышт на 5 сутак па арт. 19.11 КаАП. Тэлефон не канфіскавалі.
Чытайце таксама: 384 крымінальныя справы за год. У пракуратуры адсправаздачыліся аб барацьбе з “экстрэмізмам”



