Установа «Ребро и Драник» адкрылася на цокальным паверсе будынка па вуліцы Савецкая, 18. Кафэ спецыялізуецца на стравах з мяса і бульбы, пазіцыянуючы сваю кухню як хатнюю.
Кафэ пачало працаваць у тэставым рэжыме ў жніўні. У сацсетках уладальнікі адзначалі, што сэрвіс “па першым часе будзе не ідэальным”, таму што пакуль супрацоўнікі набіваюць руку.
У меню ўстановы ёсць гарачыя закускі накшталт запечаных крылышак і сцёгнаў (13 і 15 руб. адпаведна), а таксама шашлыкоў: курынага (21 руб.), свінога (26 руб.) і з крэветак (30 руб.).
Асноўнае меню прадстаўлена дранікамі. Ёсць мясныя, з мачанкай, крэветкамі, ласосем і том ямам. Усяго 13 пазіцый коштам ад 12 да 40 руб. Таксама падаюць калдуны.
Ва ўстанове гатуюць і рэбры: ёсць барановыя, ялавічныя і свіныя (39-48 руб.), Можна замовіць рэберны сэт з бульбай па-вясковаму і рознымі соусамі (75 руб.).



Мяркуючы па відэа Zatestili_grodno, установа прасторная. Інтэр’ер застаўся ад ранейшых уладальнікаў. Рэстаран заняў месца гастрабара “Сохо” і бара “Погружение”, аб’яднаўшы памяшканні.


З панядзелка па чацвер, а таксама ў нядзелю кафэ працуе з 12 да 23, у пятніцу і суботу – з 12 да 01.
Чытайце таксама: У Гродне завяршыўся суд аб водгуку на каву. Аднаму з бакоў давялося папрасіць прабачэння



