Жыхара Ваўкавыска, 73-гадовага Канстанціна Каханоўскага, абвінавацілі ў распальванні варожасці (арт. 130 ч. 1 КК) і садзейнічанні экстрэмізму (арт. 361-4 ч. 1 і 2 КК). Гродзенскі абласны суд прысудзіў мужчыну хатнюю хімію.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Канстанцін Каханоўскі скончыў Ваенны інжынерна-тэхнічны ўніверсітэт у Ленінградзе. У 1980-х удзельнічаў у вайне ў Аўганістане – служыў у Кабуле афіцэрам вайсковай часткі і кіраваў цэхам па вытворчасці канструкцый для СССР.

Цяпер Канстанцін Каханоўскі на пенсіі.

Чытайце таксама: «Урачы думалі, што я памру». Каскадзёр, які пацярпеў на дрыфт-шоу ў Лідзе, выйшаў на сувязь