На ўчастку па вуліцы Замкавая, 7 хочуць пабудаваць новы двухпавярховы будынак – яго адвядуць пад гандлёвыя памяшканні і гасцініцу на 10 нумароў. Праект абмеркавалі на горадабудаўнічай радзе ў гарвыканкаме. Рэдакцыя Hrodna.life разам з беларускім архітэктарам вывучыла рэндэры.

Агульная плошча новага будынка складзе больш за 1600 кв. Мяркуючы па апублікаваных рэндэрах, будынак будзе двухпавярховым, яго стылізуюць пад гістарычную забудову вуліцы. На Замкавай, 7 ужо стаіць аднапавярховы будынак. Згодна з праектам, новы двухпавярховы аб’ект прыбудуюць да ўжо існуючага.

У гістарычным цэнтры Гродна хочуць узвесці  новы будынак. Ён адновіць страчаную забудову?
Замкавая, 7 у 2023 годзе. Фота: Яндэкс-карты

Пакуль план знаходзіцца на стадыі перадпраектных рашэнняў, пасля іх узгадненняў пачнуць распрацоўку будаўнічага праекта.

У гістарычным цэнтры Гродна хочуць узвесці  новы будынак. Ён адновіць страчаную забудову?
Праект рэканструкцыі і ўзвядзення новага будынка на Замкавай, 7. Крыніца: Гродзенскі гарвыканкам

У размове з Hrodna.life архітэктар-рэстаўратар, які ўдзельнічаў у распрацоўцы праекта рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, адзначыў, што новы будынак пабудуюць на тэрыторыі былога палаца Масальскіх. Таму, на думку спецыяліста, не зусім карэктна гаварыць толькі аб узвядзенні новага будынка – праект трэба разглядаць у кантэксце рэгенерацыі ўсёй былой палацавай тэрыторыі.

“Дзіру” на Замкавай хацелі забудаваць, але да рэалізацыі задуманага так і не даходзіла

Палац быў адным са старэйшых будынкаў на вуліцы Замкавай і займаў важнае месца ў яе забудове. Фасад палаца працягваўся ад правага вугла сённяшняга будынка №7 да левага вугла будынка №9. Такім чынам палац закрываў перспектыву і з боку рынку (сённяшняя Савецкая плошча), і з боку замка.

Пасля пажару 1899 палац разабралі і больш у ранейшых гістарычных габарытах яго не аднаўлялі. У пачатку ХХ стагоддзя на яго месцы з’явіліся будынкі №7 і №9, якія сёння ахоўваюцца як помнікі архітэктуры.

“Аднак на месцы аднапавярховага будынка №7 у вулічнай забудове ўтварыўся своеасаблівы візуальны правал, які парушае яе цэласнасць”, – адзначае архітэктар. 

Пытанне неабходнасці ў поўнай форме аднавіць страчаны аб’ём палаца не аднойчы абмяркоўвалася са спецыялістамі, але па сённяшні дзень рэальнага праектнага рашэння з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі не з’яўлялася.

Новы будынак можа аднавіць гістарычнае аблічча Замкавай

“Забудова палаца ўтварала замкнёны ўнутраны двор і фармавала фронт вуліцы Замкавай і вуліцы Цеснай, якая злучала Замкавую з Траецкай.

Значная частка забудовы Цеснай вуліцы сёння страчана. Таму гаворка ідзе не пра аднаўленне асобнага будынка, а пра комплекснае выяўленне гістарычнай структуры гэтай тэрыторыі з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі”. 

Архітэктар дадае, што разгледжаны праектам будынак – гэта былы флігель палаца, сфарміраваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы больш ранняй драўлянай забудовы.

“Ён аднаўляецца максімальна блізка да свайго гістарычнага аблічча, наколькі гэта дазваляюць наяўныя гістарычныя матэрыялы. Аднаўляецца класіцыстычная кампазіцыя фасада і характэрная сталярка, вялікая ўвага надаецца граматнаму аднаўленню прафіляванага дэкору.

Побач прадугледжваецца новы аднапавярховы аб’ём, які ўжо не належаў да тэрыторыі палаца, але важны для фармавання фронту і масштабу гістарычнай забудовы вуліцы. Аднавіць тут будынак у гістарычным выглядзе немагчыма: горадабудаўнічая сітуацыя змянілася, і на месцы часткі страчанай забудовы сёння знаходзіцца праезд у двары жылых дамоў”, – адзначае архітэктар.

Пакуль казаць аб фінальных праектных рашэннях рана. Але, вывучаючы рэндэры, апублікаваныя Гродзенскім гарвыканкамам, архітэктар прыходзіць да высновы, што аднапавярховы будынак на Замкавай, 7 комплексна рэстаўруюць, аднавіўшы маштаб гістарычнай забудовы вуліцы.

У гістарычным цэнтры Гродна хочуць узвесці  новы будынак. Ён адновіць страчаную забудову?
Рэндэр рэканструкцыі і ўзвядзення новага будынка на Замкавай, 7

“Яму (будынку – Hrodna.life) вяртаецца гістарычны неатынкаваны выгляд, аднаўляюцца страчаны дэкор, сталярныя вырабы і кампазіцыя фасада. Далей гэты аб’ём «дапаўняецца» страчаным аб’ёмам барокавага палаца ў максімальна магчымых габарытах.

Калі ўсё атрымаецца, гораду ўдасца вярнуць амаль страчаную структуру гэтай часткі гістарычнага цэнтра”, – резюмирует архитектор. 

Чытайце таксама: Былую бальніцу №2 у Гродне могуць рэканструяваць пад жытло