Мінскі аўтазавод да канца 2026 года паставіць у Гродзенскую вобласць партыю электробусаў МАЗ-303Е. Як піша «Гродненская правда», гэта электробусы апошняга пакалення.
У вобласць паставяць каля 100 электробусаў. Іх асаблівасць заключаецца ў тым, што яны рухаюцца дзякуючы батарэям або лініям правадоў, устаноўленымі над дарогай.
У сакавіку 2026 паведамлялі аб абнаўленні Гродзенскага аўтапарка нізкападлогавымі тралейбусамі з Wi-Fi і кандыцыянерамі, а таксама аўтобусамі, якія ездзяць на звычайным паліве.
Чытайце таксама: Трамваі ў Гродне маглі з’явіцца раней за аўтобусы: як развіваўся гродзенскі грамадскі транспарт



