Гродзенскі абласны суд завочна разгледзіць крымінальную справу Паўла Міцкевіча, якога абвінавачваюць у арт. 361-4 КК ч. 1 і ч. 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі), паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда. Павел з’ехаў з Беларусі больш за 20 гадоў таму.

Ужо працяглы час Павал жыве за мяжой. У 2008 годзе ён заснаваў фонд “Okno na Wschód”. Цяпер ён старшыня Праўлення і кіраўнік праектаў у фондзе. Да 2020 года фонд займаўся трансгранічнымі польска-беларускімі і польска-ўкраінскімі праектамі, звязанымі з адукацыяй і культурай.

Апошнія гады адзін з асноўных напрамкаў яго дзейнасці – дапамога перасяленцам з Беларусі, Украіны і Расіі ў Беластоку і іх інтэграцыя. Таксама фонд стварыў анлайн-курсы польскай мовы polskijazyk.pl.

У красавіку 2024 стала вядома, што Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у адносінах да Паўла Міцкевіча.

Чытайце таксама: З 2020 года ў Гродзенскай вобласці распачалі больш за 4,4 тыс. спраў па экстрэмізму