Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне пройдзе кніжны фрымаркет - Hrodna.life - навіны Гродна

Штогадовы кніжны фрымаркет пройдзе 20 снежня ў Цэнтральнай дзіцячай гарадской бібліятэцы. Акрамя абмену кнігамі, гродзенцаў чакаюць кніжныя актыўнасці для ўсёй сям'і і дабрачыннасць.

На кніжны фрымаркет можна прынесці кнігі, якія вы хочаце аддаць, ці якімі плануеце абмяняцца. Можна і проста ўзяць упадабаную кнігу. Мерапрыемствы пройдуць з 10.00 да 15.00.

  • 10.00 — Інтэрактыўныя чытанні па кнізе М.Крысціны Батлер «Як Яжулька і яго сябры выратавалі Новы год» для дзяцей 4−5 гадоў.
  • 11.00 — Тэатралізаваная пастаноўка па кнізе Свена Нурдкві «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі» 6+
  • 14.00 — Майстар-клас для ўсёй сям'і па вырабе навагодняга сувеніра.
Книжный фримаркет
Кніжны фрымаркет

У рамках фрымаркета пройдзе інфармацыйная кампанія ў падтрымку дзяцей з дыягназам булёзны эпідэрмаліз. Гэта рэдкае спадчыннае захворванне, пры якім скура і слізістая становяцца неверагодна далікатнымі і пакрываюцца бурбалкамі нават ад найменшай траўмы — трэння або расчоса. Такіх дзяцей называюць «дзецьмі-матылькамі», параўноўваючы іх з далікатнымі крыламі насякомага.

Таксама збяруць грошы на закупку спецыялізаванага харчавання, перавязачных матэрыялаў і спецсродкаў за сыходам скуры. У бібліятэцы ўжо стаіць скарбонка цэнтра «ПАРА», праз якую іх можна падтрымаць.

Чытайце таксама: Аўтарытарызм, кіберпанк і Акрэсціна. 6 кніг, якія трэба прачытаць для разумення Беларусі