Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Шматдзетная маці купіла закінуты лагер каля Мастоў

Шматдзетная маці выйграла аўкцыён па продажы закінутага дзіцячага аздараўленчага лагера «Алімпіец» у Гродзенскай вобласці. Яна плануе пераабсталяваць яго пад жыллё для сваёй сям'і, паведамляе telegraf.news. Аб’ект размешчаны ля зліцця рэк Нёман, Зазулька і Ельня ў вёсцы Дашкаўцы Мастоўскага раёна. Гэта прыкладна за 76 кіламетраў ад Гродна і за 230 кіламетраў ад Мінска.

Торгі прайшлі ў фармаце электроннага аўкцыёну: на лот прэтэндавалі сем удзельнікаў. Пачатковая цана комплексу складала 210 рублёў. Падчас двухгадзінных таргоў яна вырасла амаль у 40 разоў — да 8300 рублёў.

Пераможца хоча перавесці будынкі лагера ў статус жылых і пераехаць туды разам з сям’ёй. Умовы аўкцыёну прадугледжваюць такую магчымасць. Таксама можна весці падсобную гаспадарку. Земельны ўчастак плошчай 1,5 гектара ёй перададуць у доўгатэрміновую арэнду тэрмінам на 50 гадоў.

Былы лагер «Алімпіец» у Мастоўскім раёне з’явіўся ў 1961 годзе. Пабудовы там дадавалі аж да 2011 года. Раней тут праводзілі спартыўныя зборы. Да продажу лагер знаходзіўся на балансе Гродзенскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні імя Рудзевіча.