Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне ўлады зноў правядуць "Забег цвярозасці"

Марафон правядуць 1 студзеня ў лесапарку «Пышкі». Першым 150 удзельнікам абяцаюць медалі. Удзел у забегу — бясплатны, паведамляе «Гродно Плюс».

«Забег цвярозасці» арганізоўвае Аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама разам з БРСМ. Гэта будзе трэці па ліку марафон, арганізаваны ўладамі - год таму ў ім паўдзельнічала 400 гродзенцаў.

Раней у лік арганізатараў марафону ўваходзіў клуб Run4Fun. Але ў студзені 2021 гарадскія ўлады забаранілі праводзіць мерапрыемства ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Тады арганізатары прапанавалі гродзенцам прабегчы самастойна і даць справаздачу анлайн.

З 2023 года арганізацыяй забегу займаюцца дзяржаўныя структуры.

Чытайце таксама: Навагодні сезон у Гродне пачнецца з 12 снежня — запаляць галоўную ёлку і зладзяць барабаннае шоу