Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Мінску зачынілі краму пасля скаргаў Бондаравай

Краму сувенірнай прадукцыі «Калядная крама» у Мінску закрылі пасля скаргаў Вольгі Бондаравай. Праўладная актывістка абвінавачвала краму ў продажы тавараў «з выявай нацысцкай злачынцы» Ларысы Геніюш.

Цяпер у дачыненні да юрасобы крамы вядуць крымінальна-працэсуальную праверку, паведаміла ў сваім Telegram-канале Бондарава.

Згодна з адказам адміністрацыі Савецкага раёна Мінска на заяву Бондаравай, праца «Каляднай крамы» прыпыненая, а памяшканне закрытае з 15 лістапада. У анлайн-каталогу магазіна органы не знайшлі шарыкаў з выявай Геніюш.

Сувенірную краму ў Мінску закрылі пасля скаргаў Бондаравай (абноўлена)
Шарыкі з выявай Геніюш. Фота: Telegram-канал Лебедева

Адміністрацыя раёна запатрабавала ад крамы ўхіліць парушэнні «аб продажы асобных тавараў», выяўленыя падчас праверкі. Да 21 лістапада крама выканала патрабаванне.

Крама зачынялася на два дні — 16 і 17 лістапада. Тады ў Instagram з’явілася аб’ява, што крама «часова не працуе па тэхнічных прычынах». Гэта адбылося пасля таго, як прапагандысты абурыліся продажам ёлачных шарыкаў з выявай Ларысы Геніюш.

Бондарава назвала паэтку «нацысцкай злачынцай» і падала заяву ў міліцыю — шарыкі знялі з продажу.

Пазней стала вядома, што працай магазіна зацікавілася пракуратура Савецкага раёна Мінска, якая «падчас маніторынгу ў сетцы Інтэрнэт выявіла прапановы да набыцця ў адным з магазінаў сталіцы прадукцыі, звязанай з рэабілітацыяй нацызму, і запатрабавала выключыць яе з продажу».

Таксама ў пракуратуры адзначылі, што ёлачныя шарыкі з’яўляюцца прадукцыяй уласнай вытворчасці арганізацыі — уладальніка магазіна.

У выніку намеснік пракурора Савецкага раёна Мінска ўнёс на адрас дырэктара «прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» і запатрабаваў ліквідаваць парушэнні і больш не прадаваць шарыкі. Прадпісанне было выканана.

Акрамя гэтага, як паведамляецца, па даручэнні пракуратуры раёна органамі ўнутраных спраў праводзіцца даследчая праверка.

Чытайце таксама: «Гродзенская праўда» выдаліла тэкст пра гарэлку ад навукоўцаў. На яе паскардзілася Бондарава