Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Жыхарам Ваўкавыска вынеслі прысуд па справе «дваровых чатаў»

У Гродзенскім абласным судзе скончылі разглядаць справу дзевяцярых жыхароў Ваўкавыска. Шасцярых жанчын і трох мужчын абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361−1 КК). Кожнаму прысудзілі калонію і штрафы ў памеры 800 базавых велічыняў (33,6 тыс. руб.), паведамляе «Вясна».

Судовы працэс вяла Зінаіда Барцэвіч, якая і раней выносіла палітычна матываваныя прысуды.

Лілія Юруць, Людміла Шрубок, Вольга Пракопчык, Алена Жукава, Ірына Дабрыновіч і Віктар Турчэнік атрымалі 2,6 гады калоніі. Наталлі Краўчук прысудзілі 2,8 года калоніі, Ілле Ходасу — 2,9 года калоніі, Віталю Цынкелю — 2,10 года калоніі. Таксама ўсе фігуранты атрымалі штрафы.

Сумарна беларусам прысудзілі 23 гады і тры месяцы зняволення, агульная сума штрафу — 302,4 тыс. руб.

Жыхарам Ваўкавыска вынеслі прысуд па справе «дваровых чатаў» — больш за 23 гады турмы на ўсіх
Фігуранты справы «дваровых чатаў». Калаж: «Вясна»

Суд над жыхарамі Ваўкавыска распачаўся 11 жніўня 2025 года. Справу разглядалі з перапынкамі. Па інфармацыі «Вясны», па справе «дваровых чатаў» фігуруе як мінімум 34 чалавекі па ўсёй краіне.