Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прадаюць краму турэцкіх тканін

Крама «Царство уюта» знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры «Роял» на Савецкай, 14. Бізнес вырашылі прадаць — аб’ява з’явілася на B4y.by.

«Царство уюта» спецыялізуецца на тэкстылі. Прадаюць «элітныя» тканіны ад «лепшых турэцкіх брэндаў». Згодна з аб’явай, плошча крамы — 18 кв. м. Ёсць гандлёвае і касавае абсталяванне, а таксама дызайнерскае аздабленне памяшкання. Разам з бізнэсам аддаюць базу кантактаў пастаўшчыкоў. Уладальнікі адзначаюць, што ў Гродне няма «канкурэнтаў у дадзеным сегменце».

Згодна з сацсеткамі крамы, яшчэ адзін філіял працаваў у ГЗК «Тринити». Тканіны прадавалі на астраўку.

За гатовы бізнэс просяць 89,3 тыс. руб.