Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродна вяртаецца бар "Лондан"

Бар «Лондан» на Віленскай, 1, зноў запрацуе — адкрыецца 26 ліпеня. У 2024 годзе яго выстаўлялі на продаж. Верагодна, новыя ўладальнікі знайшліся, і вясной 2025 года старонка «Лондана» ў Instagram стала больш актыўна абнаўляцца. У траўні 2025 ва ўстанове сышлі на рамонт.

У жніўні 2025 бар зноў вырашылі прадаць — аб’ява з’явілася на «Куфар». У ім пазначана, што «прычына продажу не звязана з дзейнасцю ўстановы».
«Лондан» падаражэў - зараз за яго просяць 89,3 тыс. руб.

«Лондан вяртаецца. Той самы бар, які ты памятаеш, стаў іншым — і стаў лепш», — напісалі ў Instagram установы.

У бары абнавілі інтэр'ер — абяцалі ўрэзаць барную стойку, памяняць яе абшыўку і замяніць мэблю. Таксама папрацавалі над меню і кактэйльнай картай. Па якім графіку будзе працаваць бар пасля адкрыцця, пакуль не паведамляецца.

Працуе «Лондан» з 2016 года. У бары 40 пасадачных месцаў. На вуліцы ёсць летняя тэраса на 25 месцаў. У ліпені 2024 установу выставілі на продаж. За гатовы бізнэс прасілі 81 тыс. руб.

Чытайце таксама: Замест панку — руская класіка. На месцы бара Nesterka адкрываецца чарачная «Онегин»