Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Чаму летам у Гродне пажаўцела лісце?

У сацсетках гродзенцы публікуюць фота і відэа пажухлага лісця. У сярэдзіне лета такая карціна здзівіла гараджан. Hrodna.life разабраўся, чаму дрэвы скідаюць лісце ў ліпені.

«Заўважылі, што ў Гродне пажаўцелі вербы і бярозы — і сёння пачаўся лістапад. Што за апакаліпсіс?» — пацікавілася ў Threads Вікторыя.

У каментарах гродзенцы апублікавалі фота апалага лісця і адзначылі, што «запахла восенню».

Відэа з летнім лістападам з’явілася і ў TikTok — яго апублікавала гродзенка Ірына. Дарога адной з гарадскіх вуліц абсыпана пажоўклым бярозавым лісцем.

«У нас на Дзевятоўцы верхавіны бяроз жоўтыя і рабіна чырванее. Калі рабіна чырванее, канец лета», — піша Галина.

«Сёння ехала на працу, злёгку ашалела. У бярозы ўсё лісце жоўтае. Восень ці што?» — цікавіцца наташка.

«На праспекце будаўнікоў ліпы ўсе жоўтыя. І лістапад. І бярозы таксама жоўтыя. Чаму — незразумела», — адзначае Ирна.

Чаму ў сярэдзіне лета ападае лісце?

Біёлагі тлумачаць, што сухое і спякотнае лета паскарае разбурэнне хларафіла, які адказвае за зялёны колер. Расліны спрабуюць захаваць вільгаць — і зачыняюць поры. З-за гэтага запавольваецца працэс фотасінтэзу, а хларафіл — пігмент, які і робіць лісце зялёным, разбураецца. У той жа час актыўна выпрацоўваецца жоўты пігмент ксантафіл, больш устойлівы да высокіх тэмператур. Лісце жоўкне.

У пачатку ліпеня тэмпература ў Гродне і вобласці дасягала +35 градусаў. З-за спякоты аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Чытайце таксама: Кажуць: «дрэвы», а саджаюць «пруткі». Чаму Гродна дагэтуль не патанае ў парках, і навошта нам схема азелянення