Старую назву дэмантавалі з фасада некалькі дзён таму. Замест «Беларусі» ў гасцініцы цяпер новае імя — «Нёман». На гэта звярнуў увагу гродзенскі фатограф Віталь Дзярнейка.
У абноўленай гасцініцы можа з’явіцца японскі ліфт
«Надпіс, які выклікаў пытанні ў гараджан. Бо гасцініца з такой назвай ужо ёсць у Гродне», — адзначае Дзярнейка. Гатэль з такой жа назвай ужо больш за 60 гадоў знаходзіцца на вуліцы Стэфана Баторыя, 8.
У абедзвюх гасцініц адна юрыдычная асоба — ЗАТ «Гостиничное хозяйство». Таму назвы дублююцца на рускай і беларускай мовах, адзначыла загадчыца «Нёмана» Вольга Райко.
Фатограф таксама звярнуў увагу на каробкі, якія ляжалі каля ўваходу ў гасцініцу. «Бачны надпіс FUJI elevator», — напісаў гродзенец. Кампанія FUJI elevator спецыялізуецца на вытворчасці ліфтаў і эскалатараў. Верагодна, у гасцініцы з’явіцца ліфт ці эскалатар японскай вытворчасці.
Гасцініцу хацелі адкрыць у верасні 2020 года
Капітальная мадэрнізацыя будынка вядзецца з 2018 года, калі яе выкупіў баранавіцкі інвестар. У 2019 годзе там замянілі сістэмы ацяплення і водазабеспячэння, з 5 па 7 паверхі памянялі электрыку, устанавілі відэаназіранне, тэлефанію і інтэрнэт, памянялі вокны.



Планавалася, што гасцініца адкрыецца да верасня 2020 года. Праз чатыры гады Каранік заявіў, што да канца 2024 года рэканструкцыя гасцініцы скончыцца. Кіраўніцтва гасцініцы паведамляе, што «Нёман» адкрыюць у 2025 годзе.
Чытайце таксама: Як будуць выглядаць нумары ў мадэрнізаванай гасцініцы?